Аўторак, 20 Снежань 2016 17:36

«Без Бога чалавек неадэкватны» — у парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыліся рэкалекцыі

Аўтар Салезіянка супрацоўніца Ірына Петрусевіч

Дазволіць Езусу ўжо сёння, у гэтую хвіліну, дакрануцца да сябе заахвоціў кс. Андрэй Рылка на рэкалекцыях, якія ён праводзіў  16-18 снежня ў мінскай Серабранцы. Напачатку рэкалекцый святар заклікаў парафіянаў маліцца і прасіць Хрыста дапамагчы прывесці ў парадак тое, што параскідвана, разбурана ў жыцці, каб быць падрыхтаванымі  да свята Божага Нараджэння.

У першы дзень рэкалекцыяніст растлумачыў людзям значэнне  рэкалекцый і правілы добрага перажывання гэтага часу. Ксёндз Андрэй адзначыў, што рэкалекцыі дадзены, каб «падлячыць слых нашага жыцця…, каб прыкласці вуха да нашага жыцця і да Езуса». Ён параіў сабраным не канцантравацца на сваіх грахах, але перш за ўсё заўважыць у сваім жыцці Бога. А потым, сустрэўшыся з Езусам, разам з Ім глядзець на свае слабасці, каб не перабольшваць і не перамяншаць свае слабасці, але ўбачыць праўду аб сабе. «Без Бога чалавек неадэкватны і часта заходзіць у крайнасці, лічачы сябе альбо нічым, альбо богам!» — адзначыў святар. Таксама парафіяне атрымалі дамашняе  заданне паразважаць над сваім жыццём і знайсці там сляды Бога, успомніць моманты дотыку Бога. У рэтраспектыве свайго жыцця успомніць першы крок веры, паглядзець, у які момант і як Езус увайшоў у жыццё, дзе яскрава было бачна дзеянне Творцы ў асабістым жыцці. А таксама знайсці Яго цяпер, дзе Ён знаходзіцца ў гэты момант жыцця.

На працягу трох дзён святар сустракаўся з рознымі малітоўнымі групамі, з моладдзю, сем’ямі і дзецьмі парафіі. Для кожнага ён даў параду, як будаваць адносіны з Богам і адзін з адным. Так моладзі кс. Андрэй параіў звярнуцца да Бога з просьбай учыніць у жыцці штосьці такое, чаго яшчэ ніколі не чыніў, і не баяцца прыняць гэтае дзеянне. Дазволіць Богу зламаць рамкі, у якія малады чалавек загнаў Бога, свае мары, жаданні, іншага чалавека, бо Бог значна большы і сваімі ласкамі пераўзыходзіць чалавечыя планы. Сем’ям было прапанавана чатыры правілы. Па-першае, заўважыць блізкага чалавека, заўважыць яго вочы, душу, тое, што з ім дзеецца. Па-другое, заўважыўшы, умець прымаць чалавека такім, якім ён ёсць. Але для гэтага трэба яго ведаць, ведаць, што ён адчувае, а не прыдумваць, а значыць знайсці час, каб сесьці побач з ім і паразмаўляць, каб быў час рассказаць, падзяліцца. З гэтага выцякае трэцяе правіла: час для блізкага чылавека, не на выкананне абавязкаў у адносінах да яго, але час для душы. Не ператвараць сродкі і інструменты ў мэту жыцця. Чацвёртае правіла: умець падцвердзіць любоў свайму мужу/жонцы. «Рабіце і прымайце падарункі!» — заклікаў святар. Але падарунак не павінен быць таксама абавязкам (напрыклад боты, якія і так трэба купіць).

На завяршэнне рэкалекцый святар таксама прапанаваў шлях развіцця духоўнага жыцця: абудзіцца духоўна. Гэтае абуджэнне павінна пачацца з простай малітвы. Другі крок — змяніць погляд на сваё жыццё: паглядзець на яго, як на гісторыю збаўлення, не прыдумаць яго, не прыдумаць сваё пакліканне, але адкрыць тое, што даўно прыдумаў і ўклаў у сэрца Бог. Далей, трэба заўважыць Бога. Дазволіць Богу быць Богам. Зкінуць з Ягонага трону ўсіх ідалаў, якімі могуць быць нашыя грахі, мы самі, іншыя людзі, інструменты і сродкі, замест мэтаў, і так далей... І прыняць Хрыста, як Пана і Гаспадара жыцця, а не мудраца ці настаўніка, як зрабіў гэта калісьці Юда.

Такім чынам, шмат заданняў і парад атрымалі парафіяне. Многа ласкаў, якія Бог чыніў праз паслугу святароў у святых сакрамэнтах і Божым Слове. Далей застаецца дзеянне з боку чалавека.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пан Бог не глядзіць на род працы, Ён звяртае ўвагу на мэта таго, хто яе выконвае. Бо ўсе заняткі аднолькава высакародныя, таму што аднолькава выглядаюць у вачах Бога.

Св. Ян Боско