Субота, 17 Снежань 2016 23:33

На каталіцкіх спаборніцтвах па мікра-футболе "Кубак Дона Боско 6" завяршыўся першы этап.

Аўтар

Завяршыўся першы гульнявы этап на хрысціянскіх спаборніцтвах па мікра-футболе “Кубак Дона Боско”, якія адбываюцца ў араторыі св. Яна Боско пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. Спаборніцтвы праводзяцца ўжо шосты год запар і асноўнай мэтай іх з’яўляецца падзяліцца з удзельнікамі сведчаннем хрысціянскай каталіцкай веры і салезіянскай харызмай, а таксама прывіць любоў да здаровага ладу жыцця.

За кожны дзень спаборніцтваў быў адказны салезіянскі аніматар альбо супрацоўнік, адказны за дзень перад гульнёй прапаноўваў хлопцам разважанні на тэму дня. У гэтым годзе з дапамогай тэм на кожны дзень арганізатары імкнуліся раскрыць гульню ў футбол з іншага боку і паказаць, як футбол можа нас выхоўваць і на якія моманты варта звяртаць увагу. Падымаліся такія важныя пытанні як алкагалізм, наркотыкі, недавер, няшчырасць, і боязь адказнасці, што з’яўляецца вялікай праблемай для мужчыны ў сучасным свеце.

Асаблівасцю спаборніцтваў у гэтым годзе стаў тэхнічны бок турніру, удзельнікам былі прапанаваны анлайн трансляцыі гульняў на ютуб-канале sdb.by/news, а таксама відэаагляды небяспечных момантаў і галоў, пераглядаючы якія можна было ўзгадаць і тэму дня.

А На спартыўнай пляцоўцы сустракаліся і радасць ад перамогі і расчараванне ад няўдачы, сапраўдныя, шчырыя эмоцыі за якімі заўсёды прыемна назіраць. Першы групавы этап падараваў нам шмат нечаканых і непрадказальных вынікаў. Кожная каманда магла навязаць барацьбу лідарам і здзівіць вынікам сустрэчы. Сам факт таго, што ўдзельнікі мінулагодняга фіналу “Савіо” і “Вінегрэт” набралі ў сваіх групах усяго толькі па 4 ачкі з 9 магчымых, а “Савіо” увогуле давялося прабівацца ў другі этап праз стыкавыя гульні, кажа пра вельмі несаступную і напружанню барацьбу ў кожнай сустрэчы. “Волат” і “Канворто”, якія першапачаткова былі лідарамі сваіх груп, у выніку занялі ў іх другія месцы. Адзінай камандай, якая атрымала 3 перамогі з’яўляецца дэбютант турніру ФК “Фавар”, але сапраўды упэўненню перамогу яны атрымалі толькі ў апошняй сваёй сустрэчы. Лепшым бамбардзірам першага этапу стаў Рустам Насыраў, які забіў 10 галоў за 4 гульні, але нягледзячы на гэта, яго каманда пакідае спаборніцтвы. Усяго ў 2016 годзе на #КДБ6 было прыведзена 26 матчаў у якіх было забіта 168 галоў. Кожны сапернік быў моцным і кожная гульня прымушала змагацца, тым больш шкада развітвацца з 6 удзельнікамі Кубка Дона Боско, але спаборніцтвы існуюць для таго, каб выявіць пераможцу. Такім чынам мы развітваемся з “Татамі”, “Глёрыяй”, “Легіёнам”, “Кармэлем”, “Міхаэлем” і “Рок-н-рольшчыкамі”.

У наступным наступным годзе каманды будуць падзелены на дзе групы, у групу А трапілі: “Мірыэль”, “Волат”, “SDB”,”Землякі”, “Арлы”, а ў групе В будуць змагацца “Траянскі Конь”, “Савіо”, “Вінегрэт”, “Канворто”, “Фавар”.

У другім этапе нас будзе чакаць шмат новых і цікавых тэм для разважання, сустрэчы са старымі сябрамі і, вядома, футбол, футбол і яшчэ раз футбол. А зараз жадаем усім прыгожых і пабожных свят, да новых сустрэч!

Святы Яне Боско, маліся за нас.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Заўсёды старайся памяншаць колькасць ворагаў, а павялічваць кола сяброў, старайся ўсіх рабіць сябрамі Езуса Хрыста.

Св. Ян Боско