Аўторак, 13 Снежань 2016 13:59

«З радасцю служыце Пану» — у Серабранцы тры новых міністранты

Аўтар SDB

Мінская салезіянская парафія Св. Яна Хрысціцеля ў трэцюю нядзелю Адвэнту, якую таксама называюць нядзеляй радасці, перажывала вялікую падзею — прыняцце трох маладых чалавек Георгія Калядкі, Яўгена Сінкевіча і Паўла Ісакава ў міністранты.

Падчас святой Імшы перад усімі прысутнымі хлопцы склалі міністрантскія абяцанні і прынялі комжы, як сведчанне таго, што яны будуць старацца праз служэнне пры алтары і ў штодзённасці дасягнуць святасці. Гэта быў вельмі важны і доўгачаканы момант у іх жыцці. Каманда кандыдатаў у міністранты таксама павялічылася. Да кандыдатаў далучыліся Роберт Пятрэнка і Антон Нарковіч, якія самі праявілі жаданне стаць міністрантамі. Напрыканцы кс. Аляксандр Мятліцкі SDB падарыў новым міністрантам прыгожы вобраз св. Дамініка Савіо. Пробашч парафіі пажадаў маладым людзям, гледзячы на свайго святога апекуна, імкнуцца жыць так, як жыў ён. Пасля святой Імшы святкаванне працягнулася ў араторыіі за салодкім сталом.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Перш чым узяцца за якую-небудзь справу, будзь упэўнен, што яна згодна з воляй Бога. Калі Пан Бог пажадае, будзеш мець адвагу, пераадолееш перашкоды і ўсе цяжкасці, якія спаткаеш на тым шляху

Св. Ян Боско