Аўторак, 06 Снежань 2016 13:01

Святы Мікалай у Мінску!

Аўтар c. Валянціна Кот FMA cалезіянскі аніматар Анастасія Субач

3 снежня ў мінскі араторый імя святога Яна Боско моладзь на гарбату запрасіў святы Мікалай. А 4 снежня са святым цудатворцам сустрэліся дзеці.

Распачалася сустрэча для моладзі святой Імшой. Евангелле заклікала кожнага навучыцца аднаму слову: «канкрэтнасць», і быць канкрэтным, як Ян Хрысціцель, нават усім рызыкуючы дзеля Хрыста. Падсілкаваўшы душу на Эўхарыстыіі, па запрашэнню св. Мікалая ўсе разам накіраваліся ў араторый, дзе кожнага чакалі цікавая праграма і, безумоўна, сам св. Мікалай.

Фармат свята прапанаваў кожнаму стаць памочнікам св. Мікалая і прынесці іншым падарунак, які моладзь падрыхтавала дома. Праграма была напоўнена гульнямі, цікавымі і неспадзяванымі сустрэчамі. Завіталі ў араторый розныя госці, сярод, якіх быў і д’ябал. Пераапрануты у св. Мікалая, ён збіраўся забраць усе падарункі, але, дзякуючы моладзі і сямейнай атмасферы, шатан быў знішчаны. Сярод нечаканых, але вельмі любых гасцей былі св. Ян Боско, св. Маці Тэрэза і фінальным сюрпрызам быў св. Мікалай, які кожнага запрасіў на гарбату. Напрыканцы свята па салезіянскай традыцыі да кожнага было скіравана «слоўка на добрую ноч», у якім кс. Павел Шчарбіцкі SDB заахвоціў маладых быць, як «пальма падчас цунамі», значыць стойка стаяць перад выпрабаваннямі і не стамляючся ісці да Хрыста

А 4 снежня адбылося свята святога Мікалая ў дзіцячым араторыі. Падчас святой Імшы кс. Павел нагадаў дзецям пра Яна Хрысціцеля і пра пра неабходнасць слухацца бацькоў, каб сапраўды добра падрыхтавацца да свята Божага Нараджэння.

Потым у араторыі дзяцей чакала цікавая забаўляльная праграма. Святы Мікалай даслаў дзецям ліст з рознымі заданнямі. Гэтыя заданні дапамагалі выконваць розныя цікавыя героі, з якімі дзеці маглі пазнаёміцца падчас мерапрыемства. Напрыканцы свята  прыехаў  святы Мікалай, які быў вельмі задаволены дзецьмі і захацеў убачыць іх таленавітасць уласнымі вачыма. Дзеці змаглі парадаваць святога спевам, танцамі і супольнай гульнёй. Таксама быў момант асабіста сустрэцца са святым цудатворцам і расказаць яму вершык, альбо яшчэ неяк здзівіць.

Святы Мікалай на завяршэнне сустрэчы для дзяцей і бацькоў падкрэсліў, што трэба дзяліцца тым, што мы маем, талентамі і здольнасцямі, сваім часам і яшчэ шматлікімі прыгожымі дарамі. Cвята скончылася малітвай і агульным фотаздымкам.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзем заўсёды радаснымі, і час пройдзе хутка

Св. Ян Боско