Панядзелак, 05 Снежань 2016 21:10

Cвяты Мікалай завітаў да дзетак смаргонскага араторыя

Аўтар Ева Багдзевіч

4 снежня ў араторыі св. Яна Боско (Смаргонь) адбылося свята св. Мікалая для дзяцей. Падчас мерапрыемства ўсе дзеці ўспаміналі добрыя моманты перажытага 2016-тага года, чакаючы прыхода святога Мікалая з пачастункамі.

Пад радасныя воклічы дзяцей і вясёлы банс у залу араторыя ўвайшоў св. Мікалай. Дзеці не чакалі, што ён прыйдзе так хутка, і з дапамогай вядучых-анёлкаў паказалі шаноўнаму госцю, як бавілі час у розных порах 2016 году. Ксёндз Алег, які выступаў у ролі св. Мікалая, з захапленнем назіраў за тым, як дзеці гулялі ў снежкі, саджалі агарод, дзяліліся сваёй радасцю ў танцы і збіралі ўраджай, адгадваючы загадкі.

Усе ўдзельнікі свята змаглі расказаць свае вершы, падрыхтаваныя для св. Мікалая, а ён шчодра дзяліўся з дзецьмі салодкім пачастункам і напрыканцы падзяліўся адной гісторыяй са свайго жыцця.

Дзякуем Богу, а таксама ўсім, хто рыхтаваў гэтую цікавую сустрэчу!

Фота Віка Каракулька

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзем заўсёды радаснымі, і час пройдзе хутка

Св. Ян Боско