Панядзелак, 05 Снежань 2016 20:44

Вечар напярэдадні Адвэнту салезіянская моладзь Смаргоні правяла ў стылі 70-90-ых

Аўтар Таццяна Вішняк

26 лістапада ў салезіянскім араторыі смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла чарговы раз арганізавалі «Андрэйкі» перад пачаткам Адвэнту. На свята сабралася каля 100 маладых людзей.

Кожная з такіх вечарын, якая арганізоўваецца моладдзю, прысвечана якой-небудзь тэматыцы. Дадзеная вечарына была прысвечана 70-80-90-ым у сельскім клубе. Удзельнікі вечару пераапрануліся ў касцюмы і сукенкі сваіх бацькоў, дзядуль і бабуль. На вечары гучала музыка тых гадоў, але амаль ўся моладзь ведала словы кожнай песні. Паміж танцамі і спевамі хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічалі ў конкурсах, у якіх трэба было штосьці прынесці альбо выканаць. Гэтыя конкурсы далі магчымасць многім праявіць свае здольнасці і таленты. Быў таксама час, каб паразмаўляць з сябрамі, пазнаёміцца з новымі людзьмі. Галоўнай часткай мерапрыемства былі выбары пары «Містэр і Місіс 90-ых».

Свята дапамагло моладзі зразумець, што можна весяліцца без алкаголю і наркотыкаў, а таксама без непрыстойных конкурсаў, якія праводзяцца часам на розных дыскатэках. Тэматычны вечар у гонар св. Андрэя скончыўся традыцыйным салезіянскім «слоўкам на дабранач». Ксёндз Алег Каралёў SDB заклікаў моладзь да чынення і рапаўсюджвання дабра ў свеце, ствараючы такім чынам «ланцужок дабра».

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Я жадаю студэнтам, каб змаглі пазнаць свецкую навуку, не  забываючыся пра науку Святых.

Св. Ян Боско