Серада, 09 Лістапад 2016 09:17

Удзельнікі «Савіо-клуба» правялі фармацыйныя выходныя ў араторыі

Аўтар Ларыса Валынец, салезіянка супрацоўніца

5-6 лістапада ў смаргонскім араторыі адбылася незвычайная падзея для «Савіо-клуба». Удзельнікі клуба «выехалі» са сваіх кватэр у араторый для сумеснага перажывання выходных і мелі магчымасць пабыць разам, як адна вялікая сям’я, бліжэй пазнаёміцца адзін з адным, а таксама узрастаць духоўна. У прывітальным слове ксёндз Алег Каралёў SDB падкрэсліў важнасць еднасці ў жыцці хрысціянскай супольнасці і ў жыцці ўдзельнікаў «Савіо-клуба».

Сустрэчу пад дэвізам «Еднасць сям’і Савіо» ўдзельнікі пачалі з Вяночка да Божай Міласэрнасці ў інтэнцыі ўсіх памерлых са сваіх сем’яў. А вечарам, памятаючы пра магчымасць атрымаць адпуст ў актаве асаблівай малітвы за ўсіх памерлых, маладыя людзі наведалі могілкі.

Праграма сустрэчы была сапраўды насычаная і разнастайная: св. Імша, адпачынак, сумесны пасілак, спартыўныя і забаўляльныя гульні, кінапрагляд і праца па групах. Малодшая група «Савіо-клуба» (вучні 5-6 класаў) разважала над другім правілам для членаў суполкі: «Жывуць з’яднаныя з Езусам і паміж сабою». Старэйшыя (вучні 7-8 класаў) працягвалі разважанні над сном св. Яна Боско аб дзесяці дыяментах.

Нядзельная раніца распачалася малітвай і сняданнем, а затым усіх чакала святая Імша. Пасля усе члены Савіо клуба мелі невялікую дыскуссію: дзеці, аніматары, с. Ірына Барцэвіч FMA і кс. Алег Каралёў SDB дзяліліся сваімі ўражаннямі ад учорашняга прагляду мультфільма, а таксама сваім асабістым перажываннем Св. Імшы. Разважалі аб тым, наколькі мы ўсведамляем свой удзел у кожнай частцы святой Імшы, наколькі гэта важна і неабходна.

«Як доўга застаецца Езус у ва мне пасля Св. Камуніі?» - задае пытанне анёлу адна з гераінь мультфільма. «Колькі пажадаеце, - адказвае Анёл, - Вы самі робіце так, каб Ён пайшоў ад вас…».

Перажыўшы разам гэтыя дні, удзельнікі вярнуліся дадому з жаданнем быць у еднасці: у еднасці адзін з адным, у еднасці са сваім Анёлам Ахоўнікам і, канечне, у еднасці з Панам Богам.   

фота с. Ірына Барцэвіч FMA

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня

Св. Ян Боско