Серада, 09 Лістапад 2016 09:06

Восеньскія канікулы ў смаргонскім араторыі

Аўтар

Восеньскія канікулы – традыцыйны час для дзяцей з салезіянскіх парафій на лагер з Богам. Падчас пяці дзен з 31 кастрычніка па 4 лістапада 2016 года смаргонскі араторый зарганізаваў для дзетак вакацыі і прапанаваў тэму адпачынку  «Дзякуй за дар сям’і».

Араторый прыняў дзяцей у лагер духу ўдзячнасці Богу за сваіх родных. З 31 кастрычніка па 4 лістапада 2016 года мясцовы салезіянскі араторый зарганізаваў для іх дзіцячы лагер. На працягу адпачынку дзеці разважалі на тэму «Дзякуй за дар сям’і».

Падчас усяго лагера ўдзельнікі разам з аніматарамі, ксяндзом Алегам Каралёвым SDB і сястрой Дар’яй Еўтухоўскай FMA мелі як фізічны, так і багаты духоўны адпачынак. На працягу канікул чатыры каманды разважалі над тэмамі дзён: сям’я, разнастайнасць, самастойнасць, еднасць і прабачэнне.

Кожны дзень быў сапраўды насычаны падзеямі: дзеці прымалі ўдзел ў святой Імшы, танцавалі, глядзелі тэматычны мультфільм, развівалі свае здольнасці на гуртках, гулялі, маліліся і разам праводзілі вольны час. На фінальную праграму ў апошні дзень лагера былі запрошаны бацькі і родныя. Падчас гэтага мерапремсва яны змаглі пераканацца, што дзеці правялі час канікул з карысцю для душы і цела. Як і кожны дзень, лагер скончыўся малітвай і «слоўкам на дабранач».

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі хочам прасіць дапамогі нашага Добрага Бога Айца, павінны быць гатовыя ахвяраваць усё.

Св. Ян Боско