Серада, 26 Кастрычнік 2016 00:11

Фармацыйная сустрэча серабранскіх мiнiстрантаў

Аўтар Максім Радзюш

З 22 па 23 кастрычнiка ў салезіянскім  араторыi iмя св. Яна Боско пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў мінскай серабранцы адбылася фармацыйная сустрэча для мiнiстрантаў i кандыдатаў у мiнiстранты.

Тэматыка сустрэчы гучала наступным чынам: «Маё служэнне пры алтары i ў штодзённасцi блiжнiм».

На працягу двух дзён хлопцы прымалі ўдзел у святых Імшах,  слухалі канферэнцыi, дзялiліся сваiмi сведчаннямi і разважаннямі, а таксама  гулялі ў спартыўныя гульнi.

Падчас святой Iмшы ксёндз Аляксандр Мятлiцкi SDB прамовіў да юнакоў канферэнцыю. Святар паставіў хлопцам у прыклад асобу св. Яна Паўла II, які, як i яны, быў калісьці мiністрантам і ўсім сэрцам служыў Богу пры алтары.

Пасля канферэнцыi хлопцам было прапанавана расказаць, якiм чынам кожны з іх прыйшоў да мiнiстрантскага служэння, i што гэта значыць асабіста для яго.

На завяршэнні сустрэчы сабрат на асістэнцыі Марк Найдзiч SDB распавёў пра прыклад служэння і святасці св. Тарчызія, які з'яўляецца адным з заступнiкаў мiнiстрантаў.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі хочаце, каб жыццё ваша было поўным радасці і супакою, вы павінны старацца жыць у ласцы Божай.

Св. Ян Боско