Серада, 05 Кастрычнік 2016 09:01

Смаргонскі араторый расчыніў свае дзверы для дзяцей і моладзі

Аўтар

Сугучна з дэвізам Генеральнага настаяцеля кс. Анхеля Фярнандэса Арцімэ SDB «Мы ўсе адна сям’я. Кожны дом — школа Жыцця і Любові!», смаргонскі араторый імя св. Яна Боско распачаў чарговы аратарыйны год.

У суботу 1 кастрычніка моладзь сабралася на вячэрняй святой Імшы, якую ўзначаліў кс. Алег Каралёў SDB. Узмоцненыя Словам Божым і Эўхарыстыяй маладыя людзі накіраваліся да ўваходу ў араторый, дзе распачалася святочная праграма. Працягваючы тэматыку дэвіза, аніматары запрасілі ўсіх сабраных у гасцінны дом, каб разам прыемна правесці час. У кожным пакоі чакалі гульні, танцы, забавы. Прайшоўшы выпрабаванні, каманды змаглі сабраць дэвіз. Пасля чаго ўсе разам моладзь, святары і сёстры заспявалі гімн у гонар св. Яна Боско. Такім чынам аратарыйны год быў аб'яўлены адкрытым.

А назаўтра, 2 кастрычніка, калі Касцёл успамінае Анёлаў Ахоўнікаў, аднавіў сваю дзейнасць пасля летніх канікул і дзіцячы араторый. Пасля святой Імшы дзеці разам са св. Янам Боско і яго мамай Маргарытай сабраліся на вуліцы. Пасля сумесных вясёлых танцаў дзеці і моладзь, змаглі прайсціся па «пакоях» гасціннага, утульнага дома, навучыцца мудрасці ад бабулі і дзядулі, правесці прыемна час з татам і мамай, пагуляць з дзецьмі, ну і канечне ж смачна пачаставацца.

На завяршэнне свята, як адна сям’я ўсе разам памаліліся, а кс. Алег заахвоціў бачыць Бога ў штодзённасці, каб у кожнай сям’і Ён займаў першае месца.

Запрашаем усіх у наш аратарыйны дом, каб разам, як адна сям’я, крочыць да святасці.

Фотаздымкі Веранікі Сінкевіч і С. Ірыны Барцевіч

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Шчыра маліцеся праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і будзеце заўсёды радаснымі, вельмі радаснымі.

Св. Ян Боско