Панядзелак, 03 Кастрычнік 2016 12:46

Бараўлянскі араторый святкаваў сваё традыцыйная адкрыццё

Аўтар

2 кастрычніка 2016 года адбылося святочнае адкрыццё араторыя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах пад дэвізам "Араторый - наш супольны дом, у ім адной сям'ёй жывём!".

Традыцыйна ўсё распачалося святой Імшой, якую цэлебраваў кс.Станіслаў Краўчанка SDB. Пасля Імшы на выхадзе з касцёла моладзь, дзяцей і іх бацькоў ужо чакалі памочнікі, кандыдаты і аніматары.Яны разам распачалі пошук ключа, каб адчыніць араторый. Але гэта адбывалася ў незвычайнай форме! :)Кожны мог паўдзельнічаць у "Гукавой кухне", тэатры "Рэпка", а таксама патанчыць бансы.За кожны конкурс удзельнікі атрымлівалі ключ, і толькі адзін з іх мог сапраўды адчыніць араторый.

Пры ўваходзе ўсіх чакалі кс.Боско, св.Дамінік Савіо і бл.Лаўра Вікунья. Яны паведамілі, што такое "араторый" і чым ён з'яўляецца для іх. А кс.Боско, згодна з салезіянскай традыцыяй, прамовіў слоўка аб любові і еднасці ў сям'і.

Напрыканцы ўсе ўдзельнікі зрабілі агульны фотаздымак у выглядзе "салезіянскага доміка" і змаглі пачаставацца смачнай гарбатай і салодкімі пачастункамі.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі маеце калючкі, з’яднайце іх з тымі, якія ёсць у кароне Езуса

Св. Ян Боско