Панядзелак, 03 Кастрычнік 2016 09:04

У мінскім араторыі распачаўся новы аратарыйны год для дзяцей

Аўтар Салезіянка супрацоўніца Алена Аўласевіч

2 кастрычніка ў салезінскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску распачаўся новы аратарыйны год, і адбылося свята, прысвечаннае адкрыццю дзіцячай яго часткі. Тэмай свята былі словы: «У краіне сямейных прыгод». Гэта падзея сабрала шмат дзяцей і бацькоў з парафіі св. Яна Хрысціцеля і іншых парафій Мінска.

На пачатку дзеці і бацькі прынялі ўдзел у святой Імшы, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. У гаміліі святар звярнуўся да дзяцей з заклікам рабіць дабро: «Не гледзячы на тое, што я маленькі, я магу рабіць добрыя ўчынкі». Так сама ён звярнуў увагу бацькоў, што важна ўжо зараз давяраць сваім дзецям пэўныя абавязкі, каб яны зразумелі, што з’яўляюцца вельмі важнымі ў сям’і.

Пасля святой Імшы ўсе накіраваліся ў араторый на другую частку свята. Там іх ужо чакалі арганізатары. Па сцэнару свята ўдзельнікі былі запрошаны ў падарожжа ў «Краіну сямейных прыгод». Дзяцей чакалі сустрэчы і знаёмствы са святымі і благаслаўлёнымі Салезіянскай сям’і, шмат гульняў і прыгод, у якіх яны ўдзельнічалі разам са сваімі бацькамі.

Па салезіянскай традыцыі напрыканцы праграмы было «слоўка на добрую ноч». Ксёндз Павел расказаў, што тэмай гэтага аратарыйнага года будзе «Сям’я», і запрасіў ўсіх вучыцца будаваць сям’ю ў араторыі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пан Бог не глядзіць на род працы, Ён звяртае ўвагу на мэта таго, хто яе выконвае. Бо ўсе заняткі аднолькава высакародныя, таму што аднолькава выглядаюць у вачах Бога.

Св. Ян Боско