Аўторак, 27 Верасень 2016 00:13

Салезіяне ў Мінску прывіталі новага дырэктара супольнасці

Аўтар Аніматар Таццяна Ісакава

25 верасня салезіянская сям’я Беларусі сабралася разам у мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля, каб урачыста адзначыць уступленне кс. Паўла Шчарбіцкага SDB на пасаду дырэктара супольнасці.

Святую Імшу ўзначаліў Рэгіянальны настаяцель Рэлігійнай Каталіцкай Місіі «Таварыства св. Фрацішка Сальскага» на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

Падчас казання кс. Віктар звярнуў увагу прысутных на тое, якім св. Яна Боско бачыў дырэктара салезіянскай супольнасці. На думку святога заступніка моладзі, дырэктар супольнасці з’яўляецца нібы садоўнікам, які клапатліва даглядае кожную расліну ў сваім садзе. 

Настаяцель салезіянаў Беларусі падзякаваў кс. Паўлу за яго паслухмянасць і адкрытасць на патрэбы Салезіянскай сям’і, а таксама пажадаў яму быць такім садоўнікам, якім хацеў бы бачыць яго кс. Боско. Садоўнікам, які ведае, што неабходна кожнай асобнай кветцы, каб яна адчувала сябе добра і магла ў паўнаце развівацца. Пасля казання былі прачытаны паасобныя артыкулы з Канстытуцыі салезіянскага Таварыства, які распавядаюць пра асобу дырэктара супольнасці і яго абавязкі, а таксама адбыўся абрад уступлення кс. Паўла на пасаду дырэктара салезіянскай супольнасці ў Мінску. 

Напрыканцы св. Імшы прывітаў кс. Паўла пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля кс. Аляксандр Мятліцкі SDB. За ім словы прывітання выказалі вернікі парафіі, а таксама моладзь.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Малады чалавек любіць болей, чым іншыя. Не думай, што калі пачнеш размаўляць з ім аб яго  інтарэсах, не зможа зразумець таго, хто для яго дабразычлівы, а хто не шчыры  з ім і хоча яго выкарыстаць.

Св. Ян Боско