Аўторак, 27 Верасень 2016 00:08

Смаргонская парафія пажадала кс. Паўлу Шчарбіцкаму SDB плённай працы на новым месцы служэння

Аўтар Валерыя Шорац, салезіянскі аніматар

25 верасня ў Смаргоні ў парафіі св. Міхала Арханёла адбылася святая Імша, падчас якой вернікі падзякавалі Пану Богу за дар паклікання і служэння ў парафіі кс. Паўла Шчарбіцкага SDB.

Розныя парафіяльныя групы, міністранты і салезіяне супрацоўнікі выказалі падзяку святару за яго мудрае слова падчас кожнай святой Імшы, за яго падтрымку і шчырую ўсмешку. Дзеці з клуба св. Даміка Савіо паказалі тэатральную сцэнку, а моладзь прадставіла спеў, які склала сама.

Нават сімвал горада мядзведзь прыйшоў, каб развітацца са святаром і пажадаць поспехаў на новым месцы яго святарскага служэння ў Мінску.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі з’яўляемся хрысціянамі, павінны наследаваць Езуса Хрыста таксама і ў цярпенні

Св. Ян Боско