Аўторак, 27 Верасень 2016 00:00

У Раўбічах адзначылі адпустовую ўрачыстасць святога Апостала Мацвея

Аўтар Леакадзія Ефранкова

25 верасня ў парафіі Святога Мацвея ў Раўбічах адбылася адпустовая ўрачыстасць, якую ўзначаліў ксёндз Казімір Шэдэлка SDB. З гаміліяй да сабраных вернікаў звярнуўся ксёндз Станіслаў Краўчанка SDB. Святар звярнуў увагу на постаць святога Апостала Мацвея.

Не абыйшлося свята і без сюрпрызаў і гістарычных падзей. Адна жанчына прынесла ў дар парафіі самаробны вышываны абраз святога Мацвея, які цяпер будзе ўпрыгожваць раўбіцкую святыню. Аўтарка вырабляла абраз больш за тры гады ў тэхніцы вышывання крыжыкам.

Бараўлянскі хор, які суправаджаў урачыстасць сваім спевам, напрыканцы святой Імшы заспяваў акафіст. Першапачаткова гэты від хрысціянскай хвалебнай песні лічыўся больш распаўсюджаным сярод праваслаўных вернікаў, але яго выкананне, безумоўна, захапіла ўсіх, хто прысутнічаў у капліцы.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзем заўсёды радаснымі, і час пройдзе хутка

Св. Ян Боско