Сёння ў дзяцей парафіі Cвятога Міхала Арханёла ў Смаргоні ёсць магчымасць ісці да святасці па слядах св. Дамініка Савіо праз ўдзел у «Савіо-клубе», які дзейнічае ў мясцовым салезіянкім араторыі ужо пяць гадоў.

 Новы фармацыйны год для яго ўдзельнікаў распачаўся 23 верасня. У гаміліі падчас св. Імшы на пачатак свята кс. Алег Каралёў SDB падкрэсліў значнасць асобы св. Дамініка Савіо і заклікаў браць з яго прыклад. Святар прыпомніў дзецям аб «рэцэпце» святасці, які даў св. Ян Боско маленькаму Дамініку — быць заўсёды радасным, выконваць свае штодзённыя абавязкі і дапамагаць іншым.

Гэты клуб  у салезіанскім араторыі імя св. Яна Боско быў створаны з мэтай чалавечай і духоўнай фармацыі падлеткаў, каб дамапагаць ім распазнаць сваё пакліканне, а таксама падрыхтаваць будучых аніматараў. Праз сумесныя сустрэчы дзеці шукаюць уласны шлях да святасці. А дапамагаюць ім у гэтым сумесная малітва, духоўныя размовы, віктарыны, а таксама гульні, выезды на прыроду і яшчэ шмат цікавага. Дзеці з «Савіо-клуба» імкнуцца сябраваць, вызнаваць сваю веру і погляды не толькі у араторыі, але і сярод сваіх сяброў у школе, а таксама ў сваёй сям’і. За пять год дзейнасці шмат хлопцаў і дзяўчат з «Савіо-клуба» сталі салезіанскімі аніматарамі альбо актыўнымі ўдзельнікамі араторыя.

У гэтым годзе «Савіо-клуб» папоўніўся новымі ўдзельнікамі і налічвае каля 60 дзяцей ва ўзросце ад 10 да 14 год: малодшая і старэйшая групы і былыя выхаванцы. 

Першая сустрэча для малодшай групы адбылася разам з іх бацькамі, каб яны маглі адчуць той сямейны і радасны дух, які пануе на сустрэчах «Савіо-клуба». Праз сумеснае знаёмства адзін з адным, з аніматарамі, з кс. Алегам Каралёвым SDB і с. Ірынай Барцэвіч FMA, а таксама праз вясёлыя гульні бацькі даведаліся пра дзейнасць клуба. У гэтым годзе малодшая група будзе знаёміцца з жыццём св. Дамініка Савіо і з правіламі «Савіо-клуба», а старэйшая група будзе вывучаць сон св. Яна Боско аб дзесяці дыяментах.

Як казаў св. Ян Боско: «Ніхто ў неба не ідзе адзін». «Савіо-клуб» — гэта добрая магчымасць знайсці сапраўдных сяброў і паплечнікаў з агульнай мэтай жыцця: дасягнення святасці. 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Фотагалерэя

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Студзень 2018
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Выбраныя запісы

  • Ксёндз Боско вучыў, што Бог прагне, каб мы заўсёды былі шчаслівымі
    Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і
  • У Мінску прайшла аплаткавая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі
    30 снежня ў мінскай парафіі імя св. Яна Хрысціцеля
  • Віншаваніі з Божым Нараджэннем ад салезіянскай сям'і!
Угору