Панядзелак, 26 Верасень 2016 10:03

Гурт "Небасхіл" заспяваў на ўрачыстасці ў Бялынічах

Аўтар Салезіянскі аніматар Анастасія Субач

25 верасня парафіяльны моладзевы гурт "Небасхіл" наведаў гарадскі пасёлак Бялынічы, дзе адбылася ўрачыстасць Маці Божай Бялыніцкай.

Да цудатворнага абраза прыбыло шмат людзей. Як і штогод, на свята прыйшлі пілігрымкі з розных куткоў Магілёўшчыны.

Святую Імшу ўзначаліў біскуп Казімір Велікаселец разам з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB. Усе сабраныя дзякавалі за атрыманыя ласкі і прасілі аб адраджэнні святыні ў Бялынічах.

Падчас казання бікуп Казімір Вялікаселец заклікаў кожнага з прысутных прыпомніць мэту свайго жыцця, адкуль мы і куды крочым. Іерарх падкрэсліў, што адказы на ўсе пытанні нашага жыця ёсць у цудоўнай кнізе — у Бібліі. Самі мы нічога не зможам, Бог з намі, але і шатан не адступае. Малітва — гэта моцная зброя нашага жыцця, без малітвы і Эўхарыстыіі мы загінем, падкрэсліў  іерах. Таксама біскуп нагадаў не забывацца пра найлепшую Маці Марыю і прасіць у Яе дапамогі, а Яна заўсёды прывядзе да свайго Сына.

Цудоўнае свята, якое было напоўнена прыгожымі спевамі ў выкананні гурта "Небасхіл", скончылася біскупскім благаслаўленнем і ўрачыстай працэсіяй да могілак і асвячэннем крыжа.

Шчыра дзякуем біскупу Аляксандру Яшэўскаму SDB і ўсім святарам за запрашэнне на ўрычыстаць і магчымасць падзяліцца дарам спеву і музыкі з іншымі.

Думкі ксяндза Боско

Зразумела, што лягчэй расхвалявацца, чым узяць сябе ў рукі, прыгразіць дзіцяці, чым растлумачыць яму. Нам, з нашаю нецярплівасцю і пыхаю, найвыгадней біць тых, хто не саступае, чым з цярплівасцю іх навучаць. Цярплівасць — гэта дар Духа Святога, аб якім трэба маліцца.

Св. Ян Боско