Аўторак, 20 Верасень 2016 09:39

Музычны гурт "Небасхіл" выступіў на свяце ў Ваўкавыску

Аўтар

18 верасня 2016 года гурт «Небасхіл» наведаў прыгожы горад Ваўкавыск, а менавіта Касцёл імя святога Станіслава Косткі. У гэты дзень у парафіі святога Станіслава Косткі адбыліся дзве значныя падзеі: парафіяльны фэст і сустрэча дзяцей і моладзі.

На свята былі запрошаны дзеці і моладзь з усіх парафій Ваўкавыску, а таксама з розных мястэчак Ваўкавыскага раёну.

Падчас спаткання моладзь прадставіла прэзентацыю пра жыццё святога Станіслава Костку. Гэты святы пражыў нядоўгае жыццё, але поўнае любові да Бога і да Маці Божай. Нягледзячы на свой малады ўзрост, адзначаўся вялікай святасцю і мудрасцю.
Пасля прэзентацыі гурт “Небасхіл” разам з дзеткамі, моладдзю і дарослымі праслаўлялі Бога спевам.

Падчас свята адбылася ўрачыстая Святая Імша і эўхарыстычная працэсія. Пасля для дзяцей і моладзі быў арганізаваны пікнік з пачастункамі, спевамі, танцамі і конкурсамі.

Гурт “Небасхіл” вельмі ўдзячны пробашчу парафіі ксяндзу Алегу за запрашэнне і за цёплы прыём. Было радасна перажываць разам з вернікамі гэты святочны дзень, маючы магчымасць праз спевы падараваць крышачку радасці.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Пан Бог зможа ўзнагародзіць ахвярнасць, якая дзеецца, каб быць паслухмяным Яго Святой воле.

Св. Ян Боско