Нядзеля, 11 Верасень 2016 18:28

Пілігрымка Міласэрнасці да Маці Божай Вострабрамскай

Аўтар Анастасія Субач

10 верасня Салезіяне парафіі Св. Яна Хрысціцеля (г. Мінск) разам з пробашчам парафіі кс. Аляксандрам Мятліцкім SDB здзейснілі пілігрымку ў Вільню.
Мэтай пілігрымкі было яшчэ больш наблізіцца да Міласэрнасці.

Цэнтральным пунктам падарожжа была Святая Імша каля цудадзейнага абраза Маці Божай Вострабрамскай. Падчас казання кс. Аляксандр Мятліцкі SDB успомніў пра гісторыю гэта цудоўнага Абраза. Як імкнуліся нашы прадзеды аддаць у матчыны рукі Марыі свае жыццё, таксама і мы павінны імкнуцца нават за шмат кіламетраў узносіць Хвалу нашай Умілаванай Маці Марыі і прасіць у Яе дапамогі. Святар прыпомніў пра прыгажэйшую просьбу Марыі, накіраваную да кожнага: "Зрабіце ўсё, што скажа вам мой Умілаваныя Сын".

Падсілкаваныя Эўхарыстыяй і супольнай малітвай, усе разам накіраваліся на наступны пункт праграмы - экскурсію, дзе дазнаваліся пра прыгожую і цікавую гісторыю горада. Разам наведалі шмат святынь і асаблівым пунктам праграмы таксама быў Вяночак, які маліліся разам у капліцы Божай Міласэрнасці.

Пасля цікавай экскурсіі быў дадзены вольны час, калі жадаючыя маглі яшчэ самі прайсці па вуліцах горада, асабіста памаліцца і проста адпачыць. І напрыканцы насычанага дня і адначасова адпачынку усе накіраваліся дадому з надзеяй, што зерне, пасаджанае падчас пілігрымкі, абавязкова спашле свае плады.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Прымаю аднолькава і пахвалу і вымовы, бо калі мяне хваляць, гавораць, кім павінен быць, а калі мне робяць вымовы, гавораць, кім я ёсць.

Св. Ян Боско