Нядзеля, 28 Жнівень 2016 15:01

Дабрачынны футбольны турнір для асаблівых дзяцей

Аўтар

У суботу 27 жніўня прадстаўнікі салезіянскай сям’і з Мінска прынялі ўдзел у аднадзённым дабрачынным турніры па мікра-футболе. Каманду сваёй прысутнасцю падтрымліваў ксёндз Іван Огар SDB, а таксама ксёндз Алег Каралёў SDB.

Сам турнір арганізаваў Аляксей Мамотаў, урач–педыятр які займаецца дзецьмі-інвалідамі з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця. Усе сродкі, атрыманыя ад правядзення дадзенага турніру будуць выкарыстаны для набыцця дзіцячага харчавання для цяжкахворых дзяцей.

Турнір распачаўся а дзявятай гадзіне раніцы. З-за таго, што ў адной з каманд не атрымалася прыехаць Салезіяне выступалі ў дзвух групах адначасова, у адной з груп яны выступалі паза конкурсам. Нажаль першае месца каманда Салезіянаў заняла ў той групе, дзе не мелі турнірнай матывацыі, а ў сваёй групе каманда засталася толькі трэцяй.

Варта адзначыць, што да гэтай акцыі далучыліся таксама і каманды з вышэйшай лігі беларускага футболу, так там былі прадстаўнікі каманд "Крумкачы" і "Дынама-Мінск".

Нягледзячы на недастаткова моцныя турнірныя дасягненні, каманда Салезіянаў засталася задаволенай ад удзелу ў спаборніцтвах і паабяцала сваю прысутнасць у наступным годзе.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Перш чым узяцца за якую-небудзь справу, будзь упэўнен, што яна згодна з воляй Бога. Калі Пан Бог пажадае, будзеш мець адвагу, пераадолееш перашкоды і ўсе цяжкасці, якія спаткаеш на тым шляху

Св. Ян Боско