Нядзеля, 31 Ліпень 2016 23:48

"Небасхіл" адыграў канцэрт у Маладзечна

Аўтар

24 ліпеня ў 18.00 гурт "Небасхіл" даў канцэрт на сцэне амфітэатра ў цэнтральным парку горада Маладзечна. Гэта быў першы выхад гурту на знакамітую музычную пляцоўку, таму, безумоўна, хвалюючы.

Уваход на канцэрт быў вольны, і сярод гледачоў было дастаткова людзей, якія заходзілі, пачуўшы ў парку гукі музыкі.

Дзякуем усім гледачам за цёплы і шчыры вечар, за апладысменты ды ўсмешкі, жадаем падзяліцца фотаздымкамі з канцэрта.

Думкі ксяндза Боско

Будзце паслухмянымі. Праз гэта мы будзем дастойныя споўніць Божую волю і зробім адзіны крок у верх па лесвіце святасці.

Св. Ян Боско