Субота, 30 Ліпень 2016 10:02

Пяты дзень СДМ: катэхэза і вольны час

Аўтар

У пятніцу салезіянская група з Беларусі, карыстаючыся двухмоўем нашай краіны, прыняла ўдзел у катэхэзе для рускамоўных. Там прысутнічалі пілігрымы з Расіі, Казахстану, Узбекістану, Азербайджану, Украіны, Грузіі і іншых краін. Катэхэзу праводзіў уладыка Клементс Пікул з Саратава.

Ён распавядаў пра праблемы адраджэння веры на землях знявечаных камуністычным атэізмам. Моладзь павінна абараняць сваю веру і быць талерантнай у дачыненні да іншых канфесій. Пасля катэхэзы была супольная святая Імша.

Пасля ўдзелу ў святой Імшы пілігрымы накіраваліся на абед, а потым кожны меў вольны час, каб зайсці ў святыню на асабістую малітву, у краму, у кавярню, проста пагуляць па прыгожых Кракаўскіх вулачках.

А 17.30 на Блонях распачаўся крыжовы шлях з удзелам Папы Францішка. Былі падрыхтаваны прыгожыя стацыі з пераапранутымі акторамі. Пасля завяршэння набажэнства Папа сказаў некалькі слоў, ён заклікаў да малітвы за мір на зямлі, да талерантнасці да бежанцаў, да мужнага вызнання сваёй веры.

Заўтра нас чакае начное чуванне пад адкрытым небам, таму молімся аб добрым надвор'і.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Акрамя Езуса не маем лепшай апоры на гэтым свеце і, таксама, не маем лепшага суцяшэння, чым поўны давер Той, якая раздае нам Яго ласкі

Св. Ян Боско