Чацвер, 28 Ліпень 2016 11:54

Дзень трэці СДМ: Па шляхах Яна Паўла і сустрэча Генерала

Аўтар

Дзень серады для салезіянскіх пілігрымаў распачаўся з ранішняй святой Імшы. Пасля клерык Артур Ляшнеўскі арганізаваў і правёў вельмі цікаваю экскурсію "шляхамі Яна Паўла II". Мы мелі магчымасць пабачыць дом у якім жыў Караль Вайтыла ў маладосці, прайсціся па прыгожым Кракаўскім вулачкам якімі ён хадзіў да працы на каменаломню і ва ўніверсітэт.

Памаліліся мы таксама ў капліцы ў якой будучы Папа кожны дзень узносіў свае малітвы да Бога. Наведалі мы таксама і салезіянскую парафію, да якой належаў Караль Вайтыла, пазнаёміліся з жыццярысам тых салезіянскіх святароў, якія паўплывалі на тое, каб Ян Павел распазнаў сваё пакліканне. Дотык да гэтых святых месцаў пакінуў незабыўныя і вельмі кранальныя пачуцці якія цяжка апісаць словамі. Ў каплічцы Марыi Успамогi Хрысцiянаў, наскрозь прасякнутай гісторыяй жыцця аднаго з найбольшых святых сучаснасці, мы ўзнеслі да Бога малітвы за нашу краіну і за салезіянскую сям'ю на Беларусі.

Потым быў абед у кракаўскай салезіянскай семінарыі, дзе мы сустрэлі шмат сваіх знаёмых.

Увогуле гэты дзень быў напоўнены сардэчнымі сустрэчамі, бо пасля абеду мы сустрэліся з усімі прадстаўнікамі салезіянскай сям'і якія прыбылі ў Кракаў. Сустрэліся мы таксама і з нашым добрым сябрам і айцом - генеральным настаяцелям салезіянскага таварыства ксяндзом Анхелям Фернандэсам Арцімэ SDB. На салезіянскай сустрэчы кожная краіна ў аратарыйным стыле прадставіла свой нацыянальны каларыт. Гэтае спатканне было напоўнена салезіянскай харызмай, сяброўствам, радасцю, цеплынёй, адчувалася, што сам святы Ян Боско прысутнічае сярод нас. Напрыканцы сустрэчы моладзь з Плоцка падрыхтавала вельмі цікавую праграму, з танцамі, спевамі, тэатрам. Генеральнай лініяй выступлення была Божая міласэрнасць, моладзь.вельмі прыгожа, кранальна і арыгінальна раскрыла гэтую тэму. Кульмінацыяй прадстаўлення стала супольная адарацыя.

Слоўка генеральны настаяцель прамовіў разам з сястрой генеральнай Івон Рёнгут.

Яны падкрэслілі, што ксёндз Боско і Марыя Мадзарэлла былі бы вельмі рады бачыць такую колькасць моладзі, бачыць, што салезіянская сям'я жыве. Ксёндз Боско распачынаў араторый з адным хлопцам, а ў Кракаве сабралася 6 тысяч маладых салезіянаў, а яны з'яўляюцца прадстаўнікамі мільёнаў юнакоў і дзяўчат па ўсім свеце. Скончыўся гэты цудоўны вечар супольнай малітвай "Вітай Марыя".

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Хто сее добрыя ўчынкі, той будзе збіраць добрыя плады...

Св. Ян Боско