Аўторак, 26 Ліпень 2016 23:43

Другі дзень пілігрымавання Салезіянаў Беларусі на Сусветныя Дні Моладзі

Аўтар

Раніцай у аўторак салезіянскія пілігрымы, падсілкаваўшыся сняданнем у ласкавых гаспадароў, сабраліся на супольную малітву. Распачаўшы дзень з размовы з Панам, мы адправіліся ў Лагеўнікі, да санктуарыя Божай міласэрнасці. Таксама ў моладзі была магчымасць наведаць цэнтр святога Яна Паўла II.

Варта адзначыць, што вандруючы па Кракаву, салезіяне з Беларусі адчулі сапраўднае свята маладосці, радасці, братэрства. Маладыя людзі з розных краінаў гучнымі спевамі, крычалкамі, воклічамі вітаюць адзін аднаго, радуючыся магчымасці спаткацца са сваімі братамі ў Езусе Хрысце з усіх куткоў нашага свету.

Каталікі Кракава выкупілі каменаломню, на якой будучы Папа працаваў у маладосць. Зараз на гэтым месцы знаходзіцца велічная Базіліка імя святога Яна Паўла II. Пад базілікай змяшчаецца шмат невялічкіх каплічак у якіх ушаноўваецца Маці Божая, тым самым падкрэсліваецца вялікая "марыйнасць" Яна Паўла.

У санктуарыі Божай міласэрнасці пілігрымы мелі магчымасць дакрануцца да тых месцаў, дзе жыла святая Фаўстына Кавальская, дзе ёй з'яўляўся Езус, і натхніцца прыкладам гэта мужнай і адданай жанчыны.

А 17.30 салезіянская моладзь з Беларусі прыняла ўдзел у Святой Імшы, з якой афіцыйна распачаліся Сусветныя Дні Моладзі. Імша адбылася на Кракаўскіх Блонях і ўзначаліў яе кардынал Станіслаў Дзівіш.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Малады і недысцыплінаваны чалавек заўсёды будзе нешчаслівым.

Св. Ян Боско