Аўторак, 31 Май 2016 11:01

Суполка "Адкрытыя сэрцы" на фестывалі "Таленты чыстых сэрцаў"

Аўтар Дземянкова Інна

26 мая 2016 года ў дзень свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыстовай удзельнікі суполкі “Адкрытыя сэрцы” пабывалі ў цэнтры св. Лукі пры Карытас Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі ў в. Ляскоўка Мінскага раёна і прадставілі конкурсна-танцавальную праграму “Вясёлка” у рамках фестывалю “Таленты чыстых сэрцаў” для маладых талентаў з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Падчас праграмы праводзіліся разнастайныя конкурсы з дзецьмі і дарослымі. Усе дапамаглі клоўну Моці знайсці яго мару, удзельнікі свята апынуліся ў розных казках, дзе знайшлі кветкі для вясёлкі. У госці да дзяцей завіталі Папялушка, панна Белладонна, Мастак, Казачнік, Губка Боб, Рэпка і іншыя казачныя героі. Ніхто не застаўся ў баку ад гульняў і весялосці.

Калі скончылася прадстаўленне ў небе зʼявілася сапраўдная вясёлка, гэта быў сапраўдны цуд. Дзеці яшчэ больш паверылі ў тое, што цуды могуць адбывацца на самой справе і яны магчымыя ў штодзённым жыцці.

Пасля праграмы “Адкрытыя сэрцы” адправіліся на Святую Імшу, у капліцу “Маці Божай Успамогі Хрысціянаў” у Бараўлянах. Дырэктар салезіянскай супольнасці кс. Віктар Гайдукевіч SDB прывітаў гасцей і правёў экскурсію па новым араторыі і падзяліўся планамі на будучыню. Пасля чаго ўсе пайшлі ў капліцу, каб падзякаваць Богу за плённа пражыты дзень і за Яго прысутнасць у нашым жыцці. Гэта было добрым заканчэннем такога свята.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе мы павінны прымаць удзел з Езусам у Яго крыжы, а нашым крыжам з’яўляецца цярпенне

Св. Ян Боско