Сама сустрэча распачалася з Уводзінаў у тэматыку гэтай сустрэчы. Пасля знаемства і не вялікага перапынку распачалася Канференцыя 1 на тэму “Учора”. Кс. Станіслаў Краўчанка sdb прапанаваў хлопцам,каб напісалі сваю аўтабіяграфію і тым чынам паглядзелі на сваё жыццё. Пасля таго,як усе напісалі сваю аўтабіяграфію кс.Станіслав распавёў хлопцам крытэрыі салезіанскага паклікання і тым чынам прапанаваў адказаць на некалькі пытанняў: Хваляванне, Пошук , Супакой. Пасля футбола прыйшоў час,калі таксама трэба і аддахнуць духоўна, гэта значыць схадзіць на св. Імшу.
Пасля св.Імшы хлопцы пайшлі у лес, дзе маліліся св. Ружанец, і таксама пажарылі каўбаскі. У такіх дружных абставінаў каля кастру кс. Павел Шчарбіцкі sdb прадставіў наступную Канференцыю 2 на тэму “Заўтра”. Падчас гэтай канференцыі кс.Павел дапамог нам адчуць смак нашага паклікання да якога кліча нас Бог. І пасля таго як вярнуліся назад у араторый напрыканцы дня па салезіянскай традыцыі дэлегат салезіянаў на Беларусі і дырэктар супольнасці кс. Віктар Гайдукевіч sdb прамовіў “слоўка на добрую ноч”.У якім расказаў пра тое, што мы не павінны марнаваць свой час, быць адважнымі ісці адразу за голасам паклікання з верай надзеяй і любоўю. Пасля памаліліся у інтэнцыі трох “ Вітай,Марыя…..” і пайшлі спаць.
На наступны дзень хлопцы распачалі свой дзень з супольнай малітвы “Ютрані”. Потым Кл. Юрый Пашкавец sdb распавеў Канференцыю 3 на тэму: ”Сёння”. Перад тым, каб распачать канференцыю кл.Юрый прапнаваў нам зрабіць тры заданні,якія патрэбна было апісаць: 1.План сваіх дзеянняў; 2.Як праходзіла выкананне плану;3.Падвядзенне выніка. Падчас канференцыі кл.Юрый адлюстраваў тое,што нам патрэбна рабіць сёння. Другі дзень разважанняў аб пакліканні быў больш спакойным. Удзельнікі пазнавалі Божае Слова з дапамогай духоўнай практыкі «Lectio Divinа». Падчас «пустыні» — часу для асабістага разважання ў цішыні — маладыя людзі мелі магчымасць знайсці адказ на свае пытанні, і проста суцішыць сваё сэрца і падрыхтавацца да св. Імшы. Сустрэча аб пакліканні завяршылася вельмі смачным абедам і падвядзеннем вынікаў.
Фота: кс. Станіслаў Краўчанка sdb