Аўторак, 03 Май 2016 03:58

У смаргонскім Араторыі адбыўся спартыўны турнір

Аўтар Юрый Пашкавец SDB

З 26 па 29 красавіка ў салезіянскім Араторыі імя Святога Яна Боско ў Смаргоні адбыўся спартыўны турнір. Гэты турнір быў прысвечаны Святому Дамініку Савіо, літургічны ўспамін якога прыпадае 6 мая.

Хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце з 8 да 13 гадоў мелі магчымасць праявіць свае таленты ў такіх відах спорту як настольны футбол, настольны тэніс, «там-там», шашкі, а таксама адзін сакрэтны від, якім была гульня ў «хвасты». Усіх удзельнікаў было 19 чалавек. На завяршэнне пераможцы атрымалі свае ўзнагароды, а іншыя ўдзельнікі таксама не засталіся без напамінку.

Гэты турнір быў цудоўнай магчымасцю знайсці новых сяброў і добра правесці час разам.

Фотарэпартаж – с. Ірына Барцэвіч FMA

Думкі ксяндза Боско

Загадваю вам, каб з ахвотаю неслі свой крыж, як хоча таго Святая Божая Воля. Нясіце яго з радасцю і ведайце: як мінае час, так міне і ваш крыж.

Св. Ян Боско