Субота, 30 Красавік 2016 21:12

У Смаргоні адбылося прыняцце новых міністрантаў

Аўтар кл. Юрый Пашкавец SDB

У нядзелю 24 красавіка ў салезіянскай парафіі ў Смаргоні стала на 4 міністрантаў больш. Склалі абяцанні, атрымалі благаслаўленне і прынялі комжы Уладзіслаў Арцёменка, Вадзім Буйноўскі, Антон Жамойда і Антон Субко.

Хлопцы прайшлі добрую падрыхтоўку ў якасці кандыдатаў і выказалі жаданне стаць міністрантамі, каб яшчэ лепей служыць Богу пры алтары і ў штодзённым жыцці. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі таксама бацькі і родныя новых міністрантаў. Гэта была вельмі важная і доўгачаканая падзея не толькі для саміх хлопцаў, але таксама для іх сем’яў. Пасля Святой Імшы святкаванне працягнулася за салодкім сталом у Араторыі.

 

                                                                                                                                                                                                                                                                          Фотарэпартаж – Караліна Сняжко

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі хочаш быць шчаслівым, трэба заслужыць гэта. Трэба мець добрае сэрца, якое будзе кахаць сяброў, якое будзе цярплівым і для непрыяцеляў, якое будзе плакаць з тымі, хто плача, якое не зайздросць шчасцю іншых і ўсім робіць дабро

Св. Ян Боско