Чацвер, 28 Красавік 2016 17:05

У смаргонскім араторыі адбыўся апошні чацвёрты тур “Бітвы мікрараёнаў-2016”

Аўтар Салезіяне супрацоўнікі: Аляксандр Манчак, Ларыса Валынец

23 красавіка ў смаргонскім Араторыі адбыўся апошні чацвёрты тур “Бітвы мікрараёнаў-2016”.

Фінальны тур Бітвы быў творчым. Нагадаем, што да фіналу каманды прянілі ўдзел у трох турах – тур прадстаўленне, інтэлектуальны і спартыўны. Відавочнага лідэру перад чацвертым турам не было: SWEG – 289 балаў, Аліўе – 288 балаў, СНГ – 277 балаў.

Падчас Святой Імшы, якой традыцыйна пачынаўся кожны з тураў Бітвы, дырэктар салезіянскай супольнасці ў Смаргоні ксёндз Алег Жураўскі SDB надаў агульны настрой для ўдзельнікаў фінальнага тура: Любіце адзін аднаго, як наказаў нам рабіць гэта Езус Хрыстус. Узаемная любоў яднае ўсіх, асабліва хрысціян. Мы прымаем удзел у Бітве мікрараёнаў не дзеля таго, каб стаць пераможцамі, але дзеля таго, каб у любві адзін да аднаго падзяліцца тым, што маем. Наш моладзевы праект “Бітва Мікрараёнаў” – гэта любоў Хрыста ў дзеянні, доказ таго, што хрысціянства – гэта стыль жыцця, а не толькі малітва.


Чацвёрты тур стаў сапраўднай кульмінацыяй Бітвы. Каманды надзвычайна ўразілі сваёй крэатыўнасцю, моладзевым запалам і энэргіяй. Неабходна было паказаць сваі таленты ў трох конкурсах: рэлігійная песня, танец і папуры.

Тое, што ўбачылі гледачы, іх сабралася больш за 200 чалавек і журы, якое дарэчы было вельмі кампетэнтным, бо да ўдзелу былі запрошаны прадстаўнікі Смаргонскай школы мастацтваў ім. М. К. Агінскага і педагог арганізатар Смаргонскай школы-садка, было проста неверагодным.

Жывая музыка падчас конкурсу песні, ды якой песні! Выканаўцы зачаравалі. Дуэт каманды Аліўе ў суправаджэнні гітары, скрыпак і фартэпіяна, душэўная і ў шматмоўным варыянце выканання песня “Алелюя” Леанарда Коэна каманды СНГ, песня ў стыле эстраднага джазу каманды SWEG. Пры выстаўленні адзнак журы проста разгубілася – ўсё было на вышэйшым узроўні.

Потым танец і зноў разнастайнасць жанра – народны танец Аліўе, бугі-вугі СНГ і банс SWEG. Усе танцы паставілі самі, ды не проста станцавалі, а зрабілі танцы з пэўным сюжэтам, са сваёй харэаграфіяй і ў стылі менавіта сваёй каманды.

Папуры на тэму “Аднойчы да нас прыехаў…” усіх пасмяшыла і чарговы раз падцвердзіла, якія яны розныя, нашы каманды. SWEG паказаў легенду Араторыя пра жыццё мясцовага “прывіду”, СНГ прапанавалі аповід пра жыцце і клопаты салдата тэрміновай службы, а Аліўе ўвогуле нагадалі ўсім прысутным як праходзілі папярэднія тры туры Бітвы.

Пакуль падводзіліся агульныя вынікі Бітвы, слова трымала журы. Усе члены журы выказвалі адну і тую ж думку: Смаргонская моладзь паказала сябе не проста таленавітай, а супер-таленавітай. Як радасны бачыць гэты творчы запал у маладых вачах. “Бітва мікрараёнаў-2016” сапраўды адбылася.

Галоўная мэта Бітвы дасягнута. Да ўдзелу прыцягнута вялікая колькасць моладзі, якая дагэтуль увогуле не ўяўляла сабе такі варыянт адпачынку і сумеснага правядзення вольнага часу. Дарэчы, асабліва ў гэтым атрымала поспех каманды СНГ, бо менавіта гэта каманды далучыла ў свой склад найбольшую колькасць дадатковых удзельнікаў: ваенаслужачыя тэрміновай службы, школьнікі сярэдняй школы № 1.

У любым спаборніцтве абавязкова павінен быць пераможца. У Бітве мікрараёнаў-2016 па вініках чатырох тураў перамагла каманда SWEG, якая набрала 426 балаў (137 балаў у творчым туры), другое месца – Аліўе з 420 баламі (132) і трэцяе месца ў каманды СНГ, якая ў выніку атрымала 405 балаў (128).

Усе удзельнікі і гледачы атрымалі маленькія сувеніры ад арганізатараў – памятныя кішэнныя каляндарыкі “Бітва мікрараёнаў-2016” з раскладам працы Араторыя, а каманды – прызы і гэта дыпломы і сертыфікаты на вячэру ў кафэ, каб у атмасферы супакою, а не арганізацыйнай сустрэчы, сабрацца камандай, абмеркаваць тое, што прайшло і падзякаваць адзін аднаму за ўсе тое, што адбылося за гэтыя чатыры месяцы.

Якая бы каманда не перамагла, самая галоўная перамога ў тым, што сотні маладых людзей горада, большасць з якіх не былі знаемыя да гэтага мерапрыемства, працавалі разам, рыхтаваліся да тураў, удзельнічалі і памяталі галоўны прынцып – барацьба каманд ў духу павагі адзін да аднаго.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Ва ўсіх кутках свету любы можа збавіцца, калі жыве як сапраўдны хрысціянін.

Св. Ян Боско