Панядзелак, 21 Сакавік 2016 23:25

У мінскім араторыі адбылася сустрэча для дзяўчат

Аўтар Валерыя Карчэўская і Дар’я Купцова

20 – 21 сакавіка 2016 года ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско адбылася сустрэча для дзяўчат. На запрашэнне сясцёр салезіянак адгукнуліся дзяўчаты з Мінску, Бараўлян і Смаргоні.

Так вечарам, 20 сакавіка з прагляду біблійнага фільма “Эстэр” распачалося разважанне на тэму “Шчасце быць дзяўчынай”. На наступны дзень падчас канферэнцыі с. Веронікі Огар FMA было прапанавана задумацца над тым, на колькі мы самі давартасцёўваем шчасце быць дзяўчынай, ці свядомыя мы гэтага дару. І прыклад царыцы Эстэр, што ўратавала свой народ які вельмі моцна любіла, дапамог разгледзець гэтыя пытанні. Пасля, падзяліўшыся на невялікія групы, дзяўчаты разам з с.Тэрэсай Сольнічэк FMA і с. Валянцінай Кот FMA разважалі і дзяліліся сваімі думкамі.

Важнай часткай сустрэчы стала Святая Імша, падчас якой кс. Іван Огар SDB заклікаў вучыцца глядзець на сябе так, як глядзіць на нас Бог, і імкнуцца падабацца ў першую чаргу менавіта Богу, бо толькі такім чынам можна дасягнуць сапраўднай прыгажосці. І калі дзяўчына навучыцца быць прыгожай для Бога, то яе прыгажосць будзе вабіць і людзей.

Пасля смачнага абеду да ўдзельніц сустрэчы завітала стыліст Вольга. Яна дапамагла паглядзець на прыгажосць як на цноту і падзялілася некаторымі сакрэтамі як умела можна ёю карыстацца падкрэсліваючы сваю годнасць.

Сустрэча завяршылася агульным фотаздымкам і супольнай малітвай.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзьце ўпэўнены, што той, хто адаруе Найсвяцейшы Сакрамэнт, мае надзейную дарогу і ўзнагароду вечнага збаўлення.

Св. Ян Боско