Панядзелак, 04 Красавік 2016 22:49

У смаргонскім араторыі адбыўся Пасхальны канцэрт “Надзея ў Божай міласэрнасці”

Аўтар Субко Настасся, кандыдат

У год Божай міласэрнасці  свята распачалося словамі  святой Фаўстыны Кавальскай: «О неспасцігальная і бязмежная Міласэрнасць Божая, хто Цябе годна праславіць і ўзвялічыць зможа?” Усе ўдзельнікі канцэрта , пачынаючы ад самых малодшых  і да самых старэйшых, стараліся    праславіць Пана   Бога рознымі спосабамі: вершамі, спевамі, танцамі, тэатральнымі пастаноўкамі.

Як стала ўжо прыемнай традыцыяй, у гэтым  мерапрыемстве  прынялі ўдзел розныя  парафіяльныя групы, а таксама іншыя ўдзельнікі. Кожны нумар быў крэатыўным  і непаўторным, але самае галоўнае – кожнае выступленне нясло ў сабе радасць, якая перадавалася гледачам і панавала цэлы вечар у нашым утульным зале.

Гледзячы на дзетак, можна сказаць, што яны заўсёды  нясуць  вялікую радасць праз сваю дзіцячую прыгажосць і свае таленты. Моладзь захапіла гледачоў праз свае цікавыя пастаноўкі, якія далі магчымасць задумацца. Парафіяльны хор, колы “Жывога ружанца”  праслаўлялі Бога і дзякавалі за Божую міласэрнасць у нашай краіне і у нашых сем’ях. 

Напрыканцы свята аніматары і  кандыдаты падрыхтавалі невялікую тэатральную пастаноўку, у якой праз танец былі паказаны асноўныя моманты  жыцця нашага Пана Езуса Хрыста.

У гэты вечар у Смаргоні было так, як вучыў святы Ян Боско: “… дзеля любові да Езуса ва ўсіх было адно сэрца і адна душа”. Сярод удзельнікаў і гледачоў былі кс. Алег Жураўскі SDB, кс. Павел Шчарбіцкі SDB,  с. Ірына Барцэвіч FMA, с. Валянціна Кот FMA, с. Вераніка Блізнюк FMA, кл.Юрый Пашкавец SDB,  але яны былі не як настаўнікі, а як бацька ці маці, як сябры. Яны былі душой вечара. Было бачна, як яны любяць, хвалююцца і радуюцца за дзяцей, моладзь, старэйшых удзельнікаў, а ўсе прысутныя – і удзельнікі, і гледачы  - любяць і давяраюць ім.

Кс.Павел Шчарбіцкі,  удзяляючы благаслаўленне, выразіў надзею, што гэты час, праведзены разам застанецца у памяці на доўгія гады.

Фота - Сняжко Караліна

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Быць сябрам ксяндза Боско, гэта значыць дапамагчы збавіць тваю душу.

Св. Ян Боско