Нядзеля, 12 Красавік 2015 10:38

Пасхальны канцэрт “Хачу спяваць праз усё жыццё” адбыўся ў смаргонскім араторыі

Аўтар Вераніка Ермак, салезіянскі аніматар

“Вялікі дзень!
Душы ўваскрашэнне,
Уваскрашэнне праўды і дабра,
Сумленнасці, любові і натхнення,
І міласці ў вобразе Хрыста”.

 

Менавіта гэтымі словамі 12 красавіка і пачаўся Пасхальны канцэрт “Хачу спяваць праз усё жыццё” ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні. Прыгожыя дэкарацыі, вядучыя, святочная музыка і, канешне, дух любові Бога настройвалі гледачоў на глыбокія ўнутраныя перажыванні. Увесь вечар быў прасякнуты радасцю, усмешкамі і віншаваннямі з нагоды цудоўнага свята Уваскрашэння Пана.

Канцэрт адкрыў дзіцячы парафіяльны хор са спевам “Он воскрес”. Як анёлкі, сыйшоўшыя з неба, парадавалі усіх самыя маленькія ўдзельнікі свята, группа дзіцячага садка і першага класа катэхэзы. Яны падаравалі прысутным “Пасхальны букет” з вершамі і са спевам “Любіт Иісус меня”. Не толькі дзеці, але і старэйшыя здзіўлялі сваімі крэатыўнымі нумарамі: гурт “Маладосць душы”, кола Жывога Ружанца, супольнасць “Лігіён Марыі”, парафіяльны хор – кожны аддаў частку сваёй пасхальнай радасці, выступаючы на сцэне.  Добрай традыцыяй стала выступленне гурта “Гулянок”, які з сапраўднай адкрытасцю павесяліў прысутных. Усё, што адбывалася на сцэне вельмі заварожвала і здзіўляла – “Вясеннія кветачкі” з песняй “Вясна”,  танец ”Хрыстос Уваскрос” ад аніматараў і “Савіо-клуба”, сцэнка “Джузэппе Верді – Травіате» ад дзіцячага парафіяльнага хора і шмат-шмат іншага. На канцэрце можна было не толькі павесяліцца, але і задумацца над сапраўдным сэнсам ахвяры Езуса дзеля нас і Яго Уваскрашэннем. У гэтым дапамаглі памошнікі аніматараў, якія падрыхтавалі тэатр рук “Я боль твою возьму”, і кандыдаты ў аніматары з інсцэніроўкай “Глядзі на крыж”.

На канец, пробашч парафіі кс. Алег Жураўскі SDB, падзякаў за цудоўнае свята, паблагаславіў, а таксама сказаў усім прысутным слова на спакойную ноч: “Калі Бог з намі, хто супраць нас”.

Можа менавіта гэты Пасхальны канцэрт, а можа нейкая канкрэтная песня ці музычны нумар стануць для кагосці штуршком да пераўтварэння свайго жыцця ў сапраўднае і неверагоднае падарожжа з Уваскрослым Хрыстом.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе мы павінны прымаць удзел з Езусам у Яго крыжы, а нашым крыжам з’яўляецца цярпенне

Св. Ян Боско