Нядзеля, 10 Май 2015 12:02

У Бараўлянах ушанавалі св. Дамініка Савіо

Аўтар Дар'я Дзем'янец, салезіянскі кандыдат у аніматары

 10 мая 2015 года ў салезіянскім араторыі св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах (парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў) адбылося свята  прысвечанае ўспаміну св. Дамініка Савіо. На гэтае невялічкае свята сабраліся дзеці і моладзь не толькі з парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў.

Таксама завітаў у араторый св. Дамініка Савіо і Савіо-клуб з салезіянскага араторыя св. Яна Боска са Смаргоні разам з аніматарамі і з с. Ірынай Барцэвіч, FMA.

Невялікае святкаванне распачалося Святой Імшой , на якой дзеці і моладзь гучна праслаўлялі Пана сваімі спевамі. Падчас Імшы ўдзельнікі таксама змаглі ўспомніць і паразважаць над пастановамі Першай Камуніі Святога Дамініка Савіо:

1) Я буду часта спавядацца і прымаць Святую Камунію.

2) Я буду святкаваць святочныя дні.

3) Езус і Марыя будуць маімі сябрамі.

3) Лепш памерці, чым зграшыць!

Падчас Святой Імшы кс. Іван Огар SD адзначыў, што мы павінны заўсёды заставацца ў Божай любові, заўсёды любіць, бо абяцанні нішто без любові.

Пасля Імшы салезіянскія кандыдаты ў аніматары падрыхтавалі невялічкую праграму і ўсе дзеці, іх бацькі і моладзь былі запрошаны на супольнае святкаванне каля араторыя. Каб, як мага глыбей пазнаёміцца і пазнаць пастановы св.Дамініка Савіо, арганізатарамі былі прапанаваны бансы, вясёлыя гульні, спевы і крычалкі. Напрыканцы спаткання дзецям і моладзі была паказана таксама невялікая прэзентацыя пра жыццё, а ўвогуле шлях да святасці св.Дамініка Савіо. Але і на гэтым дзень не скончыўся! Бо ўсіх чакаў смачны сюрпрыз: каўбаскі!

Увесь сонечны і святочны дзень быў прасякнуты смехам, цікавымі пытаннямі і момантамі, гульнямі, добрым настроем і усмешкамі!  Своеасаблівай “фішкай” і заклікам да святасці сталі словы: "Каб жыць радасна трэба жыць з Хрыстом!"  Дзеці і моладзь яшчэ раз пераканаліся, што святасці дасягнуць вельмі проста.    

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Заўсёды старайся памяншаць колькасць ворагаў, а павялічваць кола сяброў, старайся ўсіх рабіць сябрамі Езуса Хрыста.

Св. Ян Боско