Серада, 24 Чэрвень 2015 16:41

У мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылася адпустовая ўрачыстасць

Аўтар Дар'я Купцова
24 чэрвеня 2015 ў мінскай парафіі святкавалась Урачыстасць св. Яна Хрысціцеля, які з’яўляецца апякуном парафіі. На Урачыстасці прысутнічаў дапаможны біскуп Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і біскуп намінат Аляксандр Яшэўскі SDB.
Сама Урачыстасць распачалася Св. Імшой, якую цэлебраваў сам біскуп Юрый. Падчас казання біскуп добра падкрэсліў асобу св. Яна Хрысціцеля. Казаў пра тое,что нават тады, калі св. Яны Хрысціцель не вельмі прывабна выглядаў, збіраліся натоўпы, каб яго слухаць. Таксама цэлебрант адзначыў, як важна сучаснаму чалавеку глядзець на Бога. Сённяшні свет прапануе вельмі шмат яскравай рэкламы, таму хрысціяніну неабходна набрацца сіл, каб быць больш мудрым і здолець павярнуцца да твару Свайго Творцы. Напрыканцы св. Імшы парафіяне павіншавалі біскупа наміната Аляксандра з 15 гадавінай яго святарскага пасвячэння. “15 гадоў таму ты адказаў Богу сваё “так” і праз два дні будзеш, лежачы перад алтаром, зноўку згаджацца з волей Пана на сваё жыццё”, - дадаў кс. Віктар Гаўдукевіч SDB, рэгіянальны настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі св.Францішка Сальскага ў Беларусі. 
 
Але гэта было не заканчэнне Урачстасці! Пасля св. Імшы ўсіх парафіянаў чакаў салодкі стол, дзе кожны мог паспрабаваць смачныя пірагі, прыгатаваныя парафіянкамі.
 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі маеце калючкі, з’яднайце іх з тымі, якія ёсць у кароне Езуса

Св. Ян Боско