Серада, 23 Сакавік 2016 17:54

У смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла адбыліся вялікапосныя рэкалекцы і крыжовы шлях вуліцамі горада

Аўтар Таццяна Вішняк

17-19 сакавіка ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыліся вялікапосныя рэкалекцы, якія праводзіў кс. Станіслаў Краўчанка SDB. 

Увечары другога дня духоўных разважанняў, нягледзячы на дрэннае надвор'е, вялікая колькасць вернікаў прайшлі Крыжовы шлях вуліцамі роднага горада. Ксёндз-рэкалекцыяніст прапанаваў паразважаць кожнаму ўдзельніку гэтай малітвы над праяўленнем Божай міласэрнасці ў сваім штодзённым жыцці, над людскімі грахамі і тым, што ім можа супрацьстаяць: учынкі міласэрнасці адносна цела і душы. Моцныя ўражанні напоўнілі сэрцы не толькі ўдзельнікаў, але і тых, хто выпадкова сустракаўся на шляху. Людзі спыняліся, і звычайная цікавасць спантанна змянялася глыбокім роздумам. Да духоўных разважаняў і цярпенняў далучаліся і фізічныя. Бо  ўсе вернікі з парафіі мелі магчымасць па чарзе несці крыж: моладзь, дзеці, жанчыны, мужчыны, духавенства і іншыя.

Напрыканцы крыжовага шляху ўсіх напаўняла ўпэўненасць, што гэты шлях не заканчваецца на крыжы, але ідзе далей, да вялікай радасці Божага Валадарства.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Далёка я ці побач з вамі — заўсёды думаю пра вас. І ў мяне ёсць толькі адно жаданне: захаваць вас шчаслівымі цяпер і ў вечнасці

Св. Ян Боско