Пятніца, 18 Сакавік 2016 00:24

У дзятлаўскім араторыі адбылася сустрэча-разважанне “Крыж цярпення альбо крыж-крыніца шчасця”

Аўтар Алена Баклага

1 сакавіка пасля св. Імшы і крыжовага шляху ў араторыі імя блл. мучанікаў з Познані для дзяцей і моладзі адбылася сустрэча-разважанне “Крыж цярпення альбо крыж-крыніца шчасця”.

Дзецям і моладзі было прапанавана паразважаць над пытаннямі: “Што такое крыж?”, “Чым з’яўляецца крыж у маім жыцці?”, “Як крыж цярпення ператварыць у крыніцу сапраўднага шчасця?”. У размове з прысутнымі кс. Здзіслаў Пікула SDB падкрэсліў: “Езус і Крыж Езуса Хрыста з’яўляюцца адзінай дапамогай для беднага і грэшнага чалавека. Крыж Езуса – гэта самы вялікі скарб у жыцці кожнага з нас, які не трэба шукаць, а дастаткова толькі з падзякай прыняць яго”.

Працягам рэалізацыі праекта-развазжання “Да Езуса з ксяндзом Боско” стаў тэматычны вечар “Кансакраваная асоба”, які адбыўся 12 сакавіка ў дзятлаўскім араторыі і на які быў запрошаны кс. Здзіслаў Вэдэр SDB. Падчас сустрэчы святар звярнуў увагу на сэнс паклікання, як распазнаць сваё пакліканне ў жыцці, на асаблівасці манаскага жыцця. Кс. Здзіслаў заклікаў маліцца аб пакліканнях, а таксама заклікаў кожнага з прысутных мець адкрытае сэрца і быць гатовым прыняць запрашэнне ісці за Хрыстом і выбраць шлях манаства альбо святарства.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзьце уважлівымі і годнымі вечнага жыцця, каб адказвалі на ласку, якую Бог дае нам няспынна.

Св. Ян Боско