Чацвер, 06 Жнівень 2015 17:34

Парафія св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адзначыла ўрачыстасць Перамянення Пана і дзень нараджэння біскупа Аляксандра

Аўтар
6 жніўня Каталіцкі Касцёл абыходзіць урачыстасць Перамянення Пана. Для мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля гэта падвоеннае свята, бо менавіта 6 жніўня свой дзень нараджэня адзначае новапрызычаны біскупа Аляксандр Яшэўскі SDB. 
Урачыстасць распачалася св. Імшой, якую цэлебраваў біскуп Аляксандр і гэта св. Імша была для яго прыміцыйнай. Таксама на гэтай урачыстасці прысутнічалі біскуп Юрый Касабуцкі, мансеньёр Філіппо Чампанэллі, Кс. Віктар Гайдукевіч SDB і шматлікія іншыя. Падчас св. Імшы біскуп Аляксандр падкрэсліваў тое, што варта навяртацца да Бога. Нагадваў таксама, што не трэба баяцца свайго крыжа. Калі ты сапраўды хочаш быць разам з Езусам, бяры свой крыж і ідзі за Ім. Падчас св. Імшы былі прынесены дары: дары для бедных, кветка, хлеб і віно.
 
Напрыканцы ўрачыстасці біскуп Аляксандр атрымаў віншаванні ад біскупа Юрыя, мансеньёра Філіппо, ад парафіі і усёй салезіянскай сям’і. Сваi вiншаваннi таксама склаў дэлегат салезiанскай сям'і на Беларусi кс. Вiктар Гайдукевiч SDB, выказваючы падзяку Богу за знаёмства з імяніннікам. Пасля біскуп Аляксандр падзякаваў Пану Богу за дар паклікання служэнню Богу і за тых канкрэтных людзей на яго шляху, якіх накіраваў Бог. Падзякаваў сваім бацькам за дар жыцця. Таксама сказаў “дзякуй” усім прысутным святарам і сёстрам за іх падтрымку і кожнаму, хто прысутнічаў на ўрачыстасці.
Паводле: serebranka.sdb.by

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Так званы просты чалавек, але  добрасумленны і пакорны  робіць болей дабра і найвялікшыя рэчы, чым  ганарысты, так званы вучоны

Св. Ян Боско