Аўторак, 04 Жнівень 2015 17:33

Адбыўся лагер для хлопцаў у Жупранах

Аўтар Ганна Семак, салезіянскі аніматар

З 27 ліпеня па 4 жніўня ў Жупранах адбыўся лагер для хлопцаў з усіх салезіянскіх парафій Беларусі. Галоўная мэта гэтых вакацый – дапамагчы хлопцам задумацца і паразважаць над уласным пакліканнем. У гэтым хлопцам дапамагала Салезіянская супольнасць, якая і арганізавала гэты адпачынак.

Разабрацца з тэмамі ўдзельнікі спрабавалі падчас Святой Імшы, канферэнцыі, працы па групах, часу пустыні і шмат іншага. Дзень за днём хлопцы раскрывалі ў сабе штосьці новае, што дапамагае ці наадварот перашкаджае знайсці сваё пакліканне. Удзельнікі спрабавалі адказаць на пытанні: “хто я?”, “якія мае страхі, матывацыі, жаданні?”, “а чаму не я?”- а пасля усё гэта даверылі Богу на малітве падзякі і праслаўлення.

Вельмі важна тое, што за гэтыя дні адпачынку хлопцы мелі магчымасць адчуць сябе сапраўднымі мужчынамі, пераадольваючы свой страх пры праходжанні “шляху выпрабаванняў” на кар’еры. Своеасаблівым падарункам аказалася пілігрымка ў Марыйны санктуарый у Гудагай, дзе удзельнікі разважалі над пакліканнем Марыі і іншых людзей веры. Гэта паездка ў Гудагай адзначылася таксама радасным момантам: уступленнем у шкаплер адразу 17 чалавек.

Вельмі каштоўнымі аказаліся сведчанні настаяцеля салезіянаў у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB, Яго Эксцэленцыі ксяндза біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB і іншых святароў сабратоў, якія наведвалі лагер. Немалаважным было таксама сведчанне Іллі Матыяшкоіця – мужа і таты.

Як адзначылі самі ўдзельнікі, гэты лагер сапраўды дапамагае паразважаць над пакліканнем і пры гэтым адпачыць з Богам. Акрамя важных духоўных момантаў хлопцы мелі час на цікавыя гульні, вясёлыя вечары і карысныя гурткі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Смерць – для некаторых, хто мае супакойнае сумленне з’яўляеццп суцехай,  мейсцам, якое вядзе да дасканаласці, шчасця, Для таго хто  мае на душы грэх, наадварот, з’яўляецца найвялікшай мукай, тэрорам, цярпеннем, роспаччу

Св. Ян Боско