Субота, 08 Жнівень 2015 17:27

У Смаргоні прайшоў таварыскі турнір па міні-футболу ў фармаце 5х5 - "Святы ксёндз Боско. 200 гадоў за 200 хвілін"

Аўтар Аляксандр Манчак ASC

8 жніўня 2015 г. у Смаргоні прайшоў таварыскі турнір па міні-футболу ў фармаце 5х5 - "Святы ксёндз Боско. 200 гадоў за 200 хвілін", які быў прысвечаны 200-годдзю са дня нараджэння святога Яна Боско.

У турініры прынялі ўдзел дзве каманды: сборная парафіі святога Міхала Арханёла, якая складалася з дыякана, клерыка, салезіянаў супрацоўнікаў, моладзі і вернікаў парафіі і сборная каманда навучэнцаў ДВСУ "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа по футболу”. Кожная каманда складалася з 20 удзельнікаў, а гульня сімвалічна доўжылася 200 хвілін - 2 таймы па 100 хвілін. Прыкметна, што у складзе каманды дзіцяча-юнацкай школы было 7 дзяўчат 8-10 класа.

Турнір распачаўся святой Імшой у 9 гадзін раніцы, а працягнуўся ў спартыўнай зале, дзе спачатку дыякан Алег Каралёў SDB разам з салезіанамі супрацоўнікамі і прадстаўніком дзіцяча-юнацкай школы прывітаў усіх удзельнікаў, распавеў пра святога ксяндза Боско і яго працу з моладдзю, пра араторый ў Смаргоні і пажадаў добрай гульні.

Хутка праляцелі 2 таймы па 100 хвілін і гульня скончылася з лікам 53:35 на карысць каманды парафіі святога Міхала Арханёла, але не гэта было галоўнае ў гэты дзень, бо ўсе атрымалі шмат станоўчых эмоцый ад гэтай сустрэчы і ад сумеснага правядзення часу пасля заканчэння ў араторыі за сумесным абедам і гульнямі.

Выказваем падзяку ўсім, хто далучыўся да арганізацыі турніра і маем надзею, што гэта была толькі першая сумесная акцыя  салезіанскага араторыя Смаргоні з дзіцяча-юнацкай школай па футболу, тым больш, што гэта думка была падтрымана ўсёй сабранай моладдзю.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пан Бог не глядзіць на род працы, Ён звяртае ўвагу на мэта таго, хто яе выконвае. Бо ўсе заняткі аднолькава высакародныя, таму што аднолькава выглядаюць у вачах Бога.

Св. Ян Боско