Нядзеля, 20 Верасень 2015 23:22

У Мінску адбылося адкрыцце дзіцячага араторыя

Аўтар Кацярына Мальцава

20 верасня 2015 года адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год. Традыцыйна свята распачалося святой Імшой а 10 гадзіне. У Касцеле сабралося шмат дзетак, якія пасля летняга адпачынку жадалі па-першае сустрэцца з Езусам у Эўхарыстыі, а потым - у араторыі са сваімі сябрамі, аніматарамі, сёстрамі і святарамі.

 

Падсілкаваўшыся духоўна падчас святой Імшы, усе дзеці разам з бацькамі,бабулямі і дзядулямі накіраваліся ў араторый, дзе іх ужо чакаў сам святы Ян Боско! Дзеці насамрэч былі здзіўлены, бо заўсёды шмат чулі пра гэтага святога выхавацеля, але ніколі  Яго не бачылі. Святы таксама быў вельмі рады сустрэцца з хлопцамі і дзяўчатамі нашага араторыя і запрасіў іх прагуляцца па вуліцах Турыну - свайго роднага гораду, і завітаць у мясцовыя араторыі. У кожным з гэтых араторыяў нашых дзяцей сустракала асоба, якая дапагала ім праз розныя гульні лепш спазнаць харызму святога Яна Боско.

Ксендз Боско заўсёды быў вельмі чулым да сваіх выхаванцаў. Таму заўважыўшы, што дзеці ўжо пабывалі з розных араторыях, шмат каго сустрэлі і атрымалі новыя веды, хутка запрасіў іх да супольнай малітвы і да ўзнагароды, якая чакала дзяцей - парункаў і салодкага стола.

Нагадваем, што дзіцячы араторый працуе кожную надзелю з 11 да 13 гадзіны. Святая Імша для дзяцей адпраўляецца кожную нядзелю а 10 гадзіне.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Кожны хай будзе гатовы цярпець  холад і гарачыню, беднасць і пакору столькі раз, колькі патрэбна каб памножыць Хвалу Бога і здароўя вашай душы

Св. Ян Боско