Нядзеля, 04 Кастрычнік 2015 23:09

Моладзь смаргонскага араторыя адправілася ў “Чароўны ваяж”

Аўтар

Кожны год па добрай традыцыі Смаргонскі араторый імя св. Яна Боско адчыняе свае дзверы ў “новы сезон” навучальнага года. 3 кастрычніка моладзь сабралася на галоўную падзею свята – Святую Імшу, каб падзякаваць Богу за летні адпачынак, магчымасць збірацца разам, а таксама за ксяндзоў, сясцёр, супрацоўнікаў і аніматараў, якія служаць на карысць маладым. 

 

Падчас Імшы ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB звярнуў увагу прысутных на важнасць Божага слова не толькі на бумазе, але і перажыванні яго ў штодзённым жыцці праз канкрэтныя крокі. Таксама ксёндз зрабіў акцэнт на неабходнасці быць адзінымі ў сям’і, школе, на працы, несці супакой і любоў туды, дзе мы знаходзімся.

Пасля Імшы моладзь сабралася ў араторыі, каб разам адправіцца ў “Чароўны ваяж”, але гэтае падарожжа было незвычайным, таму што на працягу ўсёй дарогі моладзі было прапанавана пазнаваць дары Духа Святога: мудрасць, розум, раду, мужнасць, умеласць, пабожнасць, боязь Божую. І гэта невыпадкова, таму што дэвіз салезіянскай сям’і на 2016 год -  “Разам з Езусам перажываем прыгоды Духа Святога”. Кожны прыпынак - нешта новае і незвычайнае, тое што дапамагала кожнаму маладому чалавеку адчуць на сабе той ці іншы Дар Духа Святога.

Напрыканцы падарожжа ўсе апынуліся на прыпынку “слоўка на дабранач”, якое моладзі было прапанавана паглядзець праз маленькую сцэнку, якая паказала прысутным школьную жыццёвую сітуацыю, паказала шчырыя адносіны паміж сябрамі і іх узаемапаразуменне. Пасля ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB разам з удзельнікамі свята зрабілі вынік гэтага прадстаўлення, звярнуўшы ўвагу на тое, што трэба слухаць адзін аднаго, быць разам у вырашэнні якойсці праблемы, а значыць быць адзінымі. Вечар працягнуўся вясёлай дыскатэкай.

Няхай гэтыя прыгоды стануць добрым пачаткам перажывання новага навучальнага года разам з Езусам і Марыяй.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі хочам прасіць дапамогі нашага Добрага Бога Айца, павінны быць гатовыя ахвяраваць усё.

Св. Ян Боско