Нядзеля, 04 Кастрычнік 2015 23:07

У смаргонскім дзіцячым араторыі адбылося адкрыццё новага навучальнага года

Аўтар

4 кастрычніка ў смаргонскім дзіцячым араторыі адбылося традыцыйнае адкрыццё новага навучальнага года. “Прыгоды з ксяндзом Боско” распачаліся святой Імшой, пасля якой усе дзеці разам з бацькамі былі запрошаны ў араторый для далейшага працягу вандроўкі.

Святы Ян Боско перад тым, як знайсці сталы прытулак для свайго араторыя, быў вымушаны з хлопцамі вандраваць з аднаго месца на другое. Змяніць некалькі пляцовак у гарадскім парку і на тэрыторыі касцёла трэба было і дзецям разам з аніматарамі і памочнікамі. Каманды выконвалі заданні, пазначаныя на “маршрутным лісце прыгод”. Пагуляўшы ў каляровую хусту, станцаваўшы з радасцю банс, зрабіўшы адзін аднаму камплімент і шмат іншага, усе ўдзельнікі па салезіянскай традыцыі паслухалі  слоўка. Кс. Павел Шчарбіцкі SDB распавёў гісторыю пра маленькага хлопчыка, які першым знайшоў кветку-шчасця. І толькі даверыўшыся свайму тату ён здолеў сарваць гэту кветку, якая расла далёка ўнізе на адным з выступаў абрыву. Як пажаданне для ўсіх прысутных, прагучаў заклік і ў адносінах з нябесным Татам мець такі давер, як у гэтай гісторыі.

Пасля супольнай малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі і агульнага фотаздымка дзяцей чакаў прыемны сюрпрыз – салодкі стол.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Любі сваю працу, калі хочаш яе добра выконваць.

Св. Ян Боско