Пятніца, 09 Кастрычнік 2015 23:02

У араторыі адбылося адкрыццё новага тэатральнага сезона

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі
9 Кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбыўся тэатральны вечар. Арганізатарамі гэтага свята імправізацый па традыцыі сталі салезіяне супрацоўнікі Аляксандар Перадкоў і Ўладзіслаў Зарэцкі, а дапамаглі ім у гэтым аніматары Кацярына Мальцава і Павел Купцоў. 
Тэмай тэатральнага вечара стала адкрыццё. Удзельнікам было прапанавана апрануць на сябе маскі спартсмэнаў, бізнэсмэнаў і вучоных і з пункту гледжання гэтых людзей паглядзець на адкрыцці, якія можна здзейсніць у сваім жыцці. 
 
Падчас вечару было шмат гумару, жартаў і станоўчых эмоцый.
 
Не абмінулі арганізатары сваёй увагай і імянінніка, якім у пятніцу з’яўляўся кс. Іван Огар SDB, адказны за мінскі араторый. Для святара быў арганізаваны адмысловы нумар, у якім ён мог адчуць сябе ўдзельнікам папулярнай у недалёкім мінулым гульні “Слабое звено”.
 
Калі гульня была скончана, а вынікі падведзены, тэатральны вечар атрымаў свой працяг у выглядзе гарбаты, салодкага стала і марозіва. Напрыканцы арганізатары сказалі слоўка, а кс. Іван удзяліў усім благаслаўленне.
 
 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі

Св. Ян Боско