Субота, 28 Лістапад 2015 19:13

У бараўлянскім араторыі адбылося свята “Андрэйкі”

Аўтар Аліна Тамашэвіч

У суботу 28 лістапада ў бараўлянскім араторыі была праведзена дыскатэка ў стылі “ліхія 90 - ыя” ў гонар свята ” Андрэйкі”. Святкаванне пачалося а 20 гадзіне пасля святой Імшы. На пачатку удзельнікі мерапрыемства  прайшлі фэйз кантроль выкідалы Віталіка, за тым пазнаёміліся паміж сабой з дапамогай дыджэя Насці, пасля  былі танцы пад  знакамітыя хіты дзевяностых.

Падчас танцаў былі невялікія перапынкі на конкурсы і на пасілак. Адным з першых быў конкурс “дванадцаць крэслаў”, калі патрэбна было  праявіць свае таленты ў танцах і хуткасці. Да рэчы, пераможцам у гэтым конкурсе быў месны аўтарытэт кс. Станіслаў Краўчанка SDB. Далей  быў конкурс ламбада з яйкам, калі ўдзельнікі падзяліліся на дзве каманды і спрабавалі з яйкам і лыжкай у зубах танчыць. Гэта не было так лёгка, але смешна і радасна. Пасля былі танцы на паперы па парах, за тым ўдзельнікі свята паспрабавалі, што гэта значыць жыць без тэхнікі і самі перематвалі касету з дапамогай алоўкаў. Далей быў сапраўдны бой ў бокс , але задача была не перамагчы ў сіле, але ў баксёрскіх пальчатках адчыніць цукерку.

Галоўнай часткай мерапрыемства былі выбары пары Містэра і Місіс 90 - ых. Цудоўны тыматычны вечар у гонар св. Андрэя скочыўся традэцыйным салезіянскім слоўкам на дабранач. Кс. Станіславаў распавядаў пра тое, што на ўсё ёсць свой час: час на танцы, час на малітву, на цішыню, на радаснае чуванне нараджэння нашага Збавіцеля Езуса Хрыста.


Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Зразумела, што лягчэй расхвалявацца, чым узяць сябе ў рукі, прыгразіць дзіцяці, чым растлумачыць яму. Нам, з нашаю нецярплівасцю і пыхаю, найвыгадней біць тых, хто не саступае, чым з цярплівасцю іх навучаць. Цярплівасць — гэта дар Духа Святога, аб якім трэба маліцца.

Св. Ян Боско