Субота, 28 Лістапад 2015 19:09

У мінскім араторыі адбылося свята “Андрэйкі”

Аўтар Кацярына Мальцава, Настасся Субач, Валерыя Карчэўская

28 лістапада мінскі араторый св.Яна Боско сабраў моладзь святкавацьАндрэйкі”. Гэта свята традыцыйна гаворыць аб тым, што на наступны дзень распачынаецца Адвэнт.

Праграма распачалася св.Імшой, падчас якой кс.Іван Огар SDB звярнуў увагу на тое, што не трэба прывязвацца да зямных рэчаў, а заўсёды імкнуцца да нябесных вяршыняў. Прыкладам паслужыла параўнанне з паветраным шарам, які не можа ўзняцца ўвысь, калі ёсць баласт, які трымае яго на зямлі.

Пасля Св.Імшы моладзь накіравалася ў араторый, а дакладней на “Вяселле ў Малінаўцы”.

У самым пачатку моладзь разам з Пані Трындычыхай пайшла сустракаць маладых, якія як і на кожным вяселлі, былі на нашым свяце. Разам з імі моладзь працягнула свята ў духу радасці і весялосці. Падчас праграмы патрэбна было прайсці “выпрабаванні”, каб вярнуць выкрадзеную маладую. Пасля таго як мужна яе адваявалі ў атаманаў, усе прыстуныя зрабілі супольны фотаздымак і паласаваліся салодкімі пачастункамі.

 

Вечар быў насычаны шматлікімі гульнямі і танцамі, асвечаны супольнай малітвай, спынены на момант разважаннем над традыцыйным салезіянскім слоўкам на добрую ноч.

 

У гэтай радасці жадаем кожнаму добра і плённа перажыць час радаснага чакання прыйсця Збаўцы.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Рэкалекцыі — гэта цудоўны сродак, каб разарваць пэўныя сувязі і нездаровае сяброўства.

Св. Ян Боско