Субота, 28 Лістапад 2015 19:02

У дзятлаўскім араторыі адбылося свята “Андрэйкі” па тэме “Залатыя 80-я”

Аўтар Алена Баклага

28 лістапада ў араторыі імя блл. мучанікаў з Познані г. Дзятлава прайшлі “Андрэкі” па тэме “Залатыя 80-я”.

 

Калі ў мінулым годзе на свяце больш увагі ўдзялялася беларускім звычаям і традыцыям, то ў гэтым годзе дзеці і моладзь араторыя зрабілі цікавае падарожжа ў 80-я гады XХ стагоддзя. У час падарожжа прысутныя пазнаёміліся з галоўнымі сусветнымі падзеямі і музычнымі накірункамі таго часу, чаму так называецца гістарычны перыяд “залатыя 80-я”.

Уступную гутарку працягнула конкурсная праграма, якая ўключала песні, рухомыя і захапляльныя гульні, дынамічныя бансы, а галоўнае – конкурс на лепшы вобраз. На працягу ўсяго часу гучалі хіты 80-х гадоў.

Падвёў вынікі сустрэчы ксёндз Здзіслаў Пікула SDB, які ўручыў салодкія падарункі і каштоўныя прызы пераможцу конкурсу на лепшы вобраз. У сваёй прамове да дзяцей і моладзі пробашч парафіі засяродзіў увагу на распачацце Адвэнту – часу чакання прыйсця Сына Божага. Ксёндз Здзіслаў Пікула SDB пажадаў, каб гэты час не прайшоў дарэмна, а наадварот, дапамог нам перасэнсаваць жыццё, зрабіць высновы і змяніць яго на лепшае, каб Езус нарадзіўся ў сэрцы кожнага з нас.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Вы хочаце забраць свае грошы з сабой у труну, да вечнага пекла ці ў Рай. Давайце бедным міласціну, каб толькі ўратаваць жыццё душы і цела.

Св. Ян Боско