Чацвер, 26 Лістапад 2015 18:58

Прыміцыйная св. Імша новапрэзбітара Алега Яновіча адбылася ў Дзятлава

Аўтар Алена Баклага

26 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Дзятлава адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітара Алега Яновіча, які 21 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя атрымаў святарскае пасвеччане з рук  Біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча.

У гэты ўрачысты дзень дзялаўская святыня сабрала ўсіх жадаючых, каб раздзяліць са святаром радасць гэтай вялікай падзеі. Разам з новапрэзбітэрам на літургіі маліліся святары з Астравецкага дэканату. Святую Імшу кс. Алег Яновіч ахвяраваў у інтэнцыі ўсіх вернікаў. Эўхарыстыя прайшла ў добразычлівай атмасферы.

Словы віншавання да святара скіравалі пробашч парафіі Здзіслаў Пікула SDB, дзеці і моладзь араторыя імя блл. мучанікаў з Познані, а таксама  дарослыя з дзятлаўскай парафіі.

На заканчэнне літургіі новапрэзбітар усклаў рукі на галовы святароў і ўсіх прысутных вернікаў, удзяляючы прыміцыйнае благаслаўленне.

Шмат дзён, цяпер ужо, святарскага жыцця чакае наперадзе новага прэзбітара. Жадаем ксяндзу Алегу - Божага благаслаўлення на кожны дзень святарскай паслугі.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Заўсёды прыступаючы да Святой Камуніі, старайцеся быць дарагімі Богу і людзям, а Святая Маці будзе прасіць вам аб гэтай ласцы, каб прынялі Святую Камунію ў канцы вашага жыцця.

Св. Ян Боско