Субота, 28 Лістапад 2015 18:56

У салезіянскім араторыі ў Смаргоні адбылося свята "Андрэйкі-PARTY- Крыху ў мінулае"

Аўтар Дзем'янец Дар'я

Уся моладзь сабралася ў араторыі, дзе кожны змог павандраваць у перыядзе 2000-2015 гадоў. Дрэскодам вечара стаў яскравы чырвоны колер на  адзенні кожнага удзельніка. Вечар быў падзелены на 3 часткі: перыяд 2000-2005гг, 2006-2010 гг, 2011-2015 гг.

У кожным перыядзе моладзь чакалі вясёлыя гульні, банс-батл: хлопцы супраць дзяўчат, паказ моды пэўнага перыяду, цікавая прэзентацыя , падчас якой моладзь мела магчымасць успомніць і пазнаёміцца з рознымі фільмамі, а таксама невялічкая дыскатэка.
Закончыўся вечар па салезіянскай традыцыі слоўкам на спакойную ноч, пасля якога моладзь атрымала 3 думкі. Па-першае, Езус любіць нас бязмернай любоўю, другая,  сэрца Езуса - гэта тое месца, дзе ты знаходзішся менавіта цяпер у гэтую хвіліну, і трэцяя думка, гэта каб мы памяталі падчас Адвэнту пра цесную сувязь з Богам. Бо музыка , словы , спевы не будуць мець значэння без Яго.

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Старайся заўсёды ажыцяўляць свае словы ў практыцы, якімі павучаеш іншых.

Св. Ян Боско