Нядзеля, 06 Снежань 2015 18:55

Свята ў гонар св. Мікалая адбылося ў Дзятлава

Аўтар Алена Баклага

6 снежня ў жыцці парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г.Дзятлава быў вельмі насычаны на падзеі.

У гэты дзень распачалася дабрачынная акцыя для дзяцей-інвалідаў “Ад сэрца да сэрца”. На працягу тыдня моладзь араторыя імя благаславёных мучанікаў з Познані г. Дзятлава рыхтавала віншавальныя паштоўкі на надыходзячыя святы, каб на атрыманыя сродкі падрыхтаваць падарункі для дзяцей-інвалідаў.

 

Пасля святой Імшы на 11.00 у дзятлаўскую святыню завітаў святы Мікалай у суправаджэнні анёлаў.  Для прысутных дзяцей – гэта быў сапраўдны сюрпрыз.

Прывітаўшы дзяцей і моладзь, дарослых парафіі, св. Мікалай заняў пачэснае месца ў святыні, каб уручыць дзецям салодкія падарункі. Але перш, чым атрымаць пачастунак ад святога Мікалая, прысутным прышлося пастарацца. Святы біскуп для кожнага падрыхтаваў цікавыя і разнастайныя пытанні. Але нягледзячы на ўсе выпрабаванні – кожны атрымаў салодкі падарунак.

Напрыканцы ксёндз Здзіслаў Пікула SDB падзякаваў св. Мікалаю за падарункі, а таксама за тое, што знайшоў час, каб наведаць дзяцей і моладзь нашай парафіі і запрасіў у госці на наступны год.

Думкі ксяндза Боско

Каб нашы ўчынкі былі добрыя, трэба мець трошкі адвагі, цярпліва пераносіць усе нястачы, ніколі нікога не крыўдзіць і заўсёды любіць.

Св. Ян Боско