Нядзеля, 06 Снежань 2015 18:51

Парафія ў Серабранцы падзякавала кс. Станіславу Лугоўскаму за плённае служэнне

Аўтар Аніматар Таццяна Ісакава

Ксёндз Станісалаў Лугоўскі SDB быў адным з першых салезіянаў у Беларусі. Пастырскаму служэнню на нашай Бацькаўшчыне ён прысвяціў 25 год свайго святарства. На працягу апошніх чатырох гадоў святар выконваў фукнцыю пробашча парафіі Св. Мацвея, што ў Раўбічах. Зараз кс. Станіслаў завяршае гэтую місію і вяртаецца на сваю Радзіму — ў Польшчу. Вернікі раўбіцкай парафіі сабраліся на ўрачыстай св. Імшы ў першую нядзелю Адвенту, 29 лістапада, каб падзякаваць Богу за пастырскую паслугу кс. Станіслава і прывітаць новага пробашча.

 Абавязкі пробашча з гэтага моманту пачаў выконваць кс. Яцэк Пашэнда SDB. Абрад уступлення святара на пасаду выконваючага абавязкі пробашча быў праведезны віцэ-дзеканам дзеканата Мінск-Усход кс. Казімірам Шыдэлка SDB. Вернікі парафіі ў Раўбічах з вялікай радасцю прывіталі свайго новага душпастыра і пажадалі яму плённай працы ў аднаўленні жыцця парафіі і поспехаў у будаўніцстве парафіяльнага цэнтра.

Да малітвы ўдзячнасці Богу за святарскую паслугу кс. Станіслава далучылася таксама і ўся Салезіянская сям’я Беларусі.  Шматлікія вернікі прыехалі з розных парафій, у якіх працаваў прэзбітэр, каб выказаць словы падзякі і пажаданні на новы этап жыцця іх душпастыра. Шмат хацелася казаць пра святара з ўсмешкай у вачах. Дырэктар салезіянскай супольнасці ў Мінску кс. Іван Огар SDB падзяліўся з прысутнымі тым, што яшчэ будучы міністрантам, менавіта з дапамогай кс. Станіслава ён зразумеў, як можа рэалізаваць свае здольнасці, дапамагаючы іншым. Таксама напрыканцы сумеснай малітвы словы ўдзячнасці да кс. Станіслава скіравала моладзь, салезіяне супрацоўнікі і ўсе парафіяне. Асабліва людзі адзначалі сціпласць і ўсмешку святара, якімі ён дае прыклад сапараўднай радасці ад глыбокага сяброўства з Богам. Тым больш цэнным з’яўляецца гэты дар у наш час, калі модна казаць “я”, звяртаючы ўвагу толькі на здольнасці чалавека.

На завяршэнне ўрачыстасці да вернікаў звярнуўся і сам кс. Станіслаў. Святар пажадаў кожнаму з прысутных моцнага здароўя і непахіснай веры ў тое, што Бог з'яўляецца нашай падтрымкай і апорай.

Думкі ксяндза Боско

Шчыры, сыноўскі, светлы давер Марыі, сталая пабожнасць дазволілі вам пераадолець кожную цяжкасць, быць вытрывалымі, патрабуючымі у адносінах да сябе

Св. Ян Боско